Беларуская Служба

Атамная энергетыка становіцца рэальнасцю ў Польшчы

25.05.2023 15:24
Польскі ўрад падпісаў папярэдняе пагадненне з амерыканскімі вытворцамі з кампаніі Westinghouse і Bechtel.
Аўдыё
  • Польшча пачынае будаўніцтва АЭС
Ілюстрацыйны здымакPAP/Piotr Nowak

Да 2040 года Польшча хоча, каб АЭС давалі 25% энергіі для краіны, а 75% - абнаўляльныя крыніцы. Гэта рэакцыя ўраду на планы ЕС скараціць выкіды парніковых газаў да 0 у 2050 годзе.

Паводле планаў ураду Польшчы да 2040 году запуск АЭС дазволіць на чвэрць сфармаваць энергетычны баланс з ядзернай энергіі. Іншыя кампаненты, у тым ліку абнаўляльныя крыніцы энергіі, дададуць  75 працэнтаў. Толькі 25 працэнтаў энергіі будзе з вугалю, заявіла Міністр клімату і навакольнага асяроддзя Польшчы Ганна Москва.

- Наш разлік наступны, што атамная энергія будзе даваць 25% у энергабалансе, забяспечваючы чвэрць запатрабавання. Калі не атрымаецца і не паспеем з будаўніцтвам, мы заўсёды маем у рэзерве вугальную энергетыку і газ. Але апошні мы хочам захаваць на ўзроўні 7% у балансе, вугаль мае стабільную рэсурсную базу.

У чацвер пры ўдзеле міністра Ганны Москвы ды амбасадара ЗША ў Польшчы Марэка Бжэзінскага адбылося падпісанне ўступнага кантракту паміж польскім урадавым канцэрнам «Польскія атамныя электрастанцыі» ды амерыканскімі кампаніямі Westinghouse і Bechtel. Гэта вядомы тандэм, які будуе электрастанцыі. Удзел гэтых фірм польскі ўрад лічыць дадатковай гарантыя поспеху АЭС.

Паводле слоў польскіх урадоўцаў, калі падрадчык падключаецца да рэалізацыі праекта на ранняй стадыі, удзельнічае ў праектных, перадпраектных і інжынерных работах, то гэта зніжае рызыку нейкіх затрымак і дадатковых коштаў.

На дадзены момант польскі ўрад працуе над выбарам трох месцаў пад будаўніцтва АЭС. Міністр клімату і навакольнага асяроддзя Ганна Москва адзначыла, што першай пляцоўкай для інвестыцый з’яўляецца мястэчкі Капаліна ды Любятава ў Паморскім ваяводзтве, але калі ў выніку аналізаў і экалагічных даследавання пераважае іншая пляцоўка - Жарнавец, яна будзе прынятая да разгляду.

- Выбар пляцоўкі патрабуе правядзення шматлікіх ды паглыбленых даследаванняў. Мы маем выбар паміж адной ці трыма пляцоўкамі размяшчэння станцыі. Усё будзе залежыць ад вынікаў замераў. Спадзяваюся, што рашэнне будзе сёлета, але гэта не абавязковая дата. Мы не хочам скарачаць час на даследаванні дзеля прывязкі да канкрэтнай даты. Гэта важна ў святле кансультацый з грамадскасцю.

Развіццё ядзернай энергетычнай праграмы з'яўляецца адным са слупоў умацавання энергетычнай трансфармацыі ў Польшчы. Праграма развіцця атамнай энергетыкі апісана ў ключавых урадавых дакументах адносна энергетычнай стратэгіі краіны, у тым ліку ў Польскай праграме ядзернай энергетыкі. Гэта адказ на кліматычны пакет ЕС «Fit for 55». Пакет «Fit for 55»прадугледжвае прыняцце краінамі-членамі кліматычных правіл Еўрапейскага саюза ў рамках Еўрапейскай зялёнай здзелкі, накіраванай на скарачэнне выкідаў парніковых газаў у Еўропе як мінімум на 55 працэнтаў да 2030 года ў параўнанні з узроўнем 1990 года і дасягненне кліматычнай нейтральнасці да 2050 года.

Міністр клімату і навакольнага асяроддзя Ганна Масква заявіла, што ў дадзеным пакеце ўтрымліваюцца шкодныя рашэнні, не падмацаваным глыбокім сацыяльна-эканамічным аналізам.

- У першую чаргу нам ідзецца пра тое, што Кліматычны пакет падае толькі аргументы экалагічныя, без даследавання сацыяльна-эканамічнага ўздзеяння. Увядзенне дадатковых падаткаў на аўтамабілі ды дамы мы лічым шкодным, таму будзем аспрэчваць у судзе гэтыя патрабаванні.

У звязку з гэтым польскі ўрад абраў у якасці галоўнай для атамнай электрастанцыі амерыканскую тэхналогію Westinghouse (AP1000). Плануецца будаўніцтва АЭС з трыма рэактары AP1000 ў Паморскім ваяводстве. Польскі бок ужо прадставіў Германіі ў рамках трансгранічных кансультацый усе тлумачэнні адносна будаўніцтва і эксплуатацыі атамнай электрастанцыі.

Юры Ліхтаровіч