Цяпер недахоп харчавання зведваюць 56 мільёнаў чалавек, гаворыцца ў справаздачы Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН (FAO).
Намеснік генеральнага дырэктара FAO Марыё Любеткін у інтэрв'ю агенцтву EFE назваў асноўнай прычынай голаду рэзкі рост цэнаў на прадукты харчавання, выкліканы засухамі, якія чаргуюцца з паводкамі. У Аргенціне, адным з найбуйнейшых у свеце вытворцаў збожжавых і мяса, шмат якія пасевы былі цалкам спустошаны.
Згодна з апошняй справаздачай Абсерваторыі сацыяльнай запазычанасці пры Каталіцкім універсітэце Аргенціны (UCA), у гэтым годзе голад або вострае недаяданне закранулі больш за 8 мільёнаў аргентынскіх дзяцей ва ўзросце да 17 гадоў. 1 600 000 з іх «жывуць у галечы і нявызначанасці наконт таго, калі і як яны атрымаюць свой наступны прыём ежы», гаворыцца ў справаздачы.
Паводле даследавання, 4,2 мільёна аргенцінцаў з-за эканамічнага крызісу харчуюцца горш, чым раней. Урад Аргенціны абвясціў, што інфляцыя ў краіне (самая высокая ў рэгіёне і адна з самых высокіх у свеце) можа дасягнуць сёлета 126 працэнтаў.
gazetaprawna.pl / вх