Беларуская Служба

Палякі скарачаюць выдаткі на бытавую тэхніку і электроніку

01.06.2023 09:45
Настроі спажыўцоў кепскія, яны пагаршаюцца нават у флагманскіх сегментах, такіх як смартфоны, кажуць эксперты.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneStockSnap/pixabay.com

Агульны кошт продажу электронікі – гэта вынік павышэння цэнаў, а не прададзенай колькасці электрапрыладаў. У вартасным выражэнні продажы электронікі толькі нязначна вышэйшыя, чым год таму, што – з улікам рашучага росту цэнаў – з'яўляецца катастрафічным вынікам. Падобным чынам сітуацыя выглядае ў выпадку мэблі, паведамляе Rzeczpospolita, спасылаючыся на дадзеныя GfK Polonia.

Газета звяртае ўвагу, што, нягледзячы на інфляцыю, сітуацыя на рынку бытавой электронікі, напрыклад, тэлевізараў ненайлепшая. Продажы ў гэтым сектары на 22 працэнты ніжэйшыя, чым у папярэднім годзе. У выпадку буйной бытавой тэхніцы – амаль на 8 працэнтаў, а кампʼютарнага сегмента – на 2,1працэнта.

«Настроі спажыўцоў кепскія, яны пагаршаюцца нават у флагманскіх сегментах, такіх як смартфоны, продаж якіх у красавіку ўпаў на 12,4 працэнта у колькасным выражэнні і скарачаецца з чэрвеня 2022 года. У вартасным выражэнні продаж расце да 40 працэнта, у залежнасці ад месяца, што сведчыць пра рашучы рост цэнаў на прылады», – паведамляе газета.

Падобная сітуацыя назіраецца на рынку бытавой тэхнікі, агульны абʼём продажаў якой за гэты перыяд у вартасным выражэнні быў меншы ажно на 7,6 працэнта, таму колькасны спад будзе значна большы.

Згаданая тэндэнцыя назіраецца практычна бесперапынна са жніўня 2022 года з невялікім адскокам у снежні. У 2023 годзе падзенне было ўжо двухзначнае – нават больш за 14 працэнтаў у студзені.

Старшыня арганізацыі вытворцаў бытавой тэхнікі APPLiA Polska Войцех Канэцкі, адзначае, што гэта вынік вялікіх закупак абсталявання падчас пандэміі – проста хатнія гаспадаркі дасягнулі сваіх пакупніцкіх мэтаў.

Паводле апытання PMR, з-за росту коштаў выдаткі на мэблю і рамонт скарачаюць 41 працэнт хатніх гаспадарак у Польшчы, паведамляе Rzeczpospolita.

аз

Упраўленне сацыяльнага страхавання паведамляе пра рэкорднае зацікаўленне конкурсам па ахове працы

30.05.2023 09:15
Упраўленне сацыяльнага страхавання выдзеліць на рэалізацыю конкурсных праектаў больш за 23 тысячы еўра.

Міністэрства сельскай гаспадаркі абвяшчае барацьбу з харчовай дэзынфармацыяй

30.05.2023 10:01
Паводле чыноўнікаў, ілжывая інфармацыя часцей за ўсё датычыць мясаперапрацоўчай галіны і крызісу на рынку збожжа.