Беларуская Служба

Сезон на клубніцы - трэба карыстацца, паколькі цэны значна ўпалі

02.06.2023 18:46
Эксперты адзначаюць, што клубніцы ў вялікай ступені залежаць ад надворʼя.
zdj. ilustracyjne
zdj. ilustracyjnecongerdesign/pixabay.com/CC0 Public Domain

Клубніцы – гэта садавіна, якая вельмі хутка праходзіць, таму трэба спяшацца ёй нацешыцца ў канцы траўня і ў чэрвені. У Польшчы вялікія плантацыі клубніц, а цэны апошнім часам значна ўпалі, аб чым піша партал money.pl. За двухкілаграмовы кошык на рынку трэба заплаціць каля 20 злотых. На мяжы красавіка і траўня клубніцы каштавалі на оптавым рынку 30-32 злотых за кілаграм. Сёння значна танней.

Эксперты адзначаюць, што клубніцы ў вялікай ступені залежаць ад надворʼя, таму, калі назіраецца значанае часовае пахаладанне, зʼяўляецца часовы дэфіцыт на рынку і рост цэнаў. Ураджай залежыць ад надвор’я і тэмператур. Сёлета надворʼе было спрыяльным для клубніц.

«Зіма была цёплая, тэмпература была вышэй звычайнай, але, што немалаважна, снег ляжаў доўга. Ён палепшыў гідралагічную сітуацыю – палепшылася вільготнасць глебы», – казаў у інтэрвʼю выданню сіноптык Гжэгаж Валіеўскі. Аднак, калі вясна была добразычлівай для фермераў, то лета – з-за прагназаванай спякоты – можа быць цяжкім. Так што трэба карыстацца нізкімі цэнамі на клубніцы і купляць іх цяпер.

нг