Падчас апошняй вайны Польшча страціла 70% свайго нацыянальнага багацця, пасля чаго 45 год жыла пры камуністычным рэжыме. І ўсё ж, паводле падлікаў экспертаў, якія былі агучаныя падчас апошняга эканамічнага саміту ў Давосе, менавіта Польшча дэманструе найбольшы эканамічны рост пасля Кітаю за апошнія 30 гадоў у сусветным маштабе. З гэтым меркаваннем згодны эканаміст праф. Марцін Пянткоўскі з Універсітэта імя Казмінскага.
— За апошнія 33 гады нам удалося дасягнуць тое, што не ўдавалася амаль за тысячу гадоў. Мы сталі еўрапейскім лідарам росту што тычыцца павелічэння нацыянальнага дабрабыту. Мы ўтрая павялічылі ВУП на душу насельніцтва, у гэтым плане мы лідзіруем у Еўропе. Гэта больш чым хто-колечы на нашым кантыненце. Да 2030 года Польшча дасягне ўзроўню 80 працэнтаў дабрабыту багатых еўрапейскіх краін. Залаты век эканомікі Польшчы працягваецца і быў бы немагчымы без ЕС. Больш за тое, тэмпы нашага росту апераджалі шмат каго з глабальных тыграў як Карея, Сінгапур ці Тайвань ды іншыя на каго звяртаем увагу.
Эканаміст перакананы, што з чацвёртага квартала 2019 года да першага квартала 2023 года Польшча была і застаецца нумарам адзін у Еўропе па эканамічным росце.
- Узровень даходу паляка, беручы пад увагу розніцу цэн, напрыклад у Варшаве за стрыжку заплацім менш чым у Лісабоне, прывёў да таго, што якасць жыцця сярэдняга паляка вышэйшая, чым сярэдняга партугальца. У 1989 годзе гэта ніхто не мог сабе ўявіць. Да канца дэкады мы маем шанец дагнаць іспанцаў па якасці жыцця. Я прытрымліваюся таго, што казаў больш за дзесяць гадоў, што прынамсі да 2030 года мы ўсё яшчэ будзем развівацца хутчэй, чым Заходняя Еўропа. 10 гадоў таму я прадказаў, што да 2030 года Польшча дасягне 80 працэнтаў дабрабыту багатых еўрапейскіх краін. У той час многія эксперты сцвярджалі, што гэта занадта аптымістычнае мысленне. Між тым, атрымліваецца, што гэтыя 80% (з улікам пакупніцкай здольнасці) мы дасягнём нават раней. Цяпер усходнія рэгіёны Еўропы прыходзяць на змену поўдню ў ЕС. Не толькі Польшча ў тры разы павялічыла свой ВУП, але і ўсе краіны ў нашым рэгіёне пайшлі наперад, мы ўсе жывём цяпер у залатой эры для эканомікі.
Польшча з'яўляецца пэўным лідарам па росце ВУП у свеце, гэта пацвярджаюць і дадзеныя OECD. На думку адмыслоўца, дасягненні за апошнія 33 гады з'яўляюцца найвялікшым поспехам Польшчы ў тысячагадовай гісторыі.
- Гледзячы на эканамічную гісторыю Польшчы, Еўропы і свету, Гэта ж наш эканамічны залаты век. Падкрэсліваю эканамічны. Ніколі раней мы не змаглі так моцна развіць эканоміку, як за апошнія 33 гады. Мы патроілі ВУП на душу насельніцтва. У гэтым плане мы еўрапейскі лідар. Ніводная іншая еўрапейская краіна гэтага не зрабіла. На працягу больш чым чвэрці стагоддзя мы таксама з'яўляемся глабальным лідарам росту сярод краін на аналагічным узроўні развіцця. З 1991 года мы развіваемся нават хутчэй, чым Паўднёвая Карэя. Гэта звязана з нашым удзелам у ЕС. Ніколі ў гісторыі чалавецтва не было так багатага, развітога кантыненту, як Еўропа. Я хацеў бы, каб увесь свет выглядаў так як цяперашняя Еўропа.
Прафесар Пянткоўскі зазначае, што першы квартал бягучага году меў самыя нізкія паказчыкі ў дадзеным. Аднак прагнозы паказваюць на паляпшэнне вынікаў у другім паўгоддзі - тэмп росту будзе вагацца ў межах 1,0 - 1,5%. У 2023 годзе рост ВУП складзе ў сярэднім 0,7%. Тым больш, што па словах Пянткоўскага, асцярогі, што Польшча стане краінай перадавой для замежных інвестараў, пакуль не пацвердзіліся, пра што сведчыць моцны курс злотага.
- Пакуль эканоміка запавольваецца. З мінулагодняга росту каля 4.5% можа застацца 1%, хаця ўжо ёсць сведчанні, што эканоміка хутчэй адраджаецца. Баланс патокаў капіталу выглядае добра. У 2021 годзе прыток прамых замежных інвестыцый (ПЗІ) быў удвая большы, чым да пандэміі. Таму асцярогі не апраўдаліся і няхай так і працягваецца. Трэба разумець, што эканоміка – гэта не фізіка, гэта не гонка. Ідзецца нам пра тое, каб захаваць тэмпы эканамічнага росту лепшыя чым у суседніх краін, і ў першую чаргу чым у Германіі, на якую мы заўсёды глядзім з зайздрасцю, бо яны заўсёды былі багацейшыя чым мы.
На думку эканаміста, хоць інфляцыя ў Польшчы па-ранейшаму высокая, «святло ў канцы тунэлю ўжо ёсць».
- У Польшчы канкурэнтная эканоміка, у нас нізкі ўзровень дзяржаўнага доўгу, і прыватнага таксама. Межы адчыненыя. Паляпшаецца інфраструктура, у нас добрая якасць чалавечага капіталу. Думаю, што дынаміка росту коштаў можа апусціцца ніжэй за 10%. у канцы трэцяй або чацвёртай чвэрці. Таму я не прагназую ніякай катастрофы, ніякага армагедону. Будзе значнае эканамічнае запаволенне, але мы выйдзем з гэтага лепш за іншых.
Польшча навучылася пераадольваць крызісы, зазначае прафесар Пянткоўскі.
- Польшча прайшла праз усе крызісу з 1989 года лепш чым іншыя эканомікі ў Еўропе. Першы крызіс палітычнай трансфармацыі мы пераадолелі лепш за іншых. Мы пераадолелі расійскі крызіс 1998 года. Мы абараніліся ад крызісу доткамаў і фінансавага крызісу 2009 года. Падобна было з польскай эканомікай у часы COVID-19. Кожны раз мы выходзілі з бяды лепш, чым большасць іншых эканомік. Вельмі важна захаваць гэтую нашу гнуткасць ды эластычнасць. Гэта прычына быць аптымістам што да сённяшняга крызісу. Ужо бачны азнакі таго, што мы справімся не горш за іншых, а можа і лепш.
Польшча патроіла ВУП на душу насельніцтва за апошнія 33 гады. Цяпер доўжыцца сапраўды Залаты век польскай эканомікі, бягучы крызіс не зменіцт трэнду, зазначае эканаміст Марцін Пянткоўскі ў размове з Business Insider.
Падрыхтаваў Юры Ліхтаровіч