Беларуская Служба

Польскія стартапы ствараюць дзелавыя саюзы з буйнымі кампаніямі

20.06.2023 16:18
Важная тэндэнцыя эканомікі: стартапы, то бок маладыя кампаніі, уступаюць у дзелавыя саюзы з буйнымі кампаніямі і сур'ёзнымі інстытутамі. Гэта гульня пра прэстыж і канкурэнтную перавагу, піша Rzeczpospolita.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneRawpixel.com/Shutterstock.com

Штодзённік Rzeczpospolita адзначае, што не толькі такія гіганты, як Orlen, PZU, шматлікія энергетычныя кампаніі, тэлекамунікацыі і банкі, «ахвотна цягнуцца» да інавацыйных рашэнняў, створаных польскімі маладымі тэхналагічнымі кампаніямі.

«Так званае супрацоўніцтва паміж Давідам і Галіяфам становіцца модным», – адзначае выданне ў публікацыі з вынікамі апошняй справаздачы Huge Thing і PFR Ventures.

У спісе амаль 30 карпарацый і буйных арганізацый, адкрытых для супрацоўніцтва са стартапамі – «адны ўдзельнічаюць у іх развіцці з моманту зʼяўлення бізнес-ідэі (напрыклад, InPost, Żabka Group або Medicover), іншыя падтрымліваюць іх на стадыі прататыпа (напрыклад, Maspex, PGE, Tauron або Citi Handlowy), у той час як усе яны ахвотна цягнуцца да гатовага прадукту айчынных наватараў.
«Большасць, ажно 71 працэнт, арганізацый, прадстаўленых на нашай карце, адкрыты для супрацоўніцтва са стартапамі з мэтай паляпшэння ўнутраных і знешніх працэсаў», – цытуе газета Зузанну Коваля, менеджара па інавацыям Huge Thing.

У гэтым выпуску карты (першы быў апублікаваны ў канцы мінулага года) колькасць субʼектаў, якія супрацоўнічаюць са стартапамі, павялічылася амаль на 60%, адзначае газета. «Навацыі маладых інавацыйных прадпрыемстваў толькі нядаўна сталі выкарыстоўвацца такімі невідавочнымі субʼектамі, як спартыўны клуб Warta Poznań або Інстытут маці і дзіцяці», – пералічвае яна. Першы, як ён паведамляе, супрацоўнічае з фірмай Znika, якая вырабляе, напрыклад, біяраспушчальную ўпакоўку для травы і плёнкі для кампаставання. Паводле штодзённіка, Warta блізкая да наладжвання стасункаў з іншымі стартапамі: Hazay Bikes (вытворца інавацыйных грузавых ровараў) і Poley.me (стварае робатаў, якія разліваюць напоі).

вх