Адзінаццаты пакет санкцый Еўрасаюза супраць Расіі ў асноўным тычыцца пытанняў барацьбы з абыходам ранейшых абежавнняў. Ён уводзіць новыя абмежаванні на заход расійскіх караблёў у еўрапейскія парты, забарону на выкарыстанне расійскіх трэйлераў (па просьбе Польшчы) і правілы, якія забараняюць экспарт некаторых прадуктаў у трэція краіны, якія выкарыстоўваюцца для абыходу санкцый ЕС, паведамляе польскі партал energetyka24.
Чарговы пакет абмежавальных захадаў прызначаны для ўвядзення новай сістэмы, накіраванай на перадухіленне абыходу раенйшых санкцый шляхам забароны экспарту пэўных тавараў у асобныя трэція краіны, якія дазволілі экспарт санкцыйных тавараў у Расію. Гэта залежыць ад канкрэтных крокаў, якія прадугледжваюць дыпламатычны дыялог і згоду Савета ЕС.
Акрамя таго, пакет павінен увесці палажэнне, якое не дазволіць Польшчы і Германіі выкарыстоўваць выключэнне для імпарту нафты з Расіі па трубаправодах (гэта фактычна азначае санкцыі, якія распаўсюджваюцца на паўночную частку нафтаправода «Дружба»). У спіс індывідуальных санкцый плануецца ўнесці 72 фізічныя асобы (у тым ліку вінаватых у незаконнай дэпартацыі дзяцей) і 31 юрыдычную асобу (у тым ліку банкі).
Краіны-чальцы планавалі прыняць пакет да саміту Еўрасаюза, які запланаваны на канец чэрвеня. Асноўная мэта 11-га пакета санкцыі – зрабіць больш жорсткімі існуючыя абмежаванні, уведзеныя ў дачыненні да Расіі за яе вайны супраць Украіны, каб іх немагчыма было абыйсці.
эж