Беларуская Служба

Польская нафтаперапрацоўчая кампанія паніжае цэны на час летніх канікулаў

23.06.2023 17:23
На заправачных станцыях Orlen можна будзе танней купіць паліва. 
Orlen wprowadza wakacyjną promocję na paliwa
Orlen wprowadza wakacyjną promocję na paliwavivooo / Shutterstock.com

З 30 чэрвеня і да канца канікул на заправачных станцыях Польскага канцэрну Orlen можна будзе танней купіць паліва. Пра гэта паведаміў старшыня канцэрну Даніэль Абайтэк (Daniel Obajtek). Літр дызельнага паліва і бензіну патаннее на 0,30 злотага, а для людзей з картай шматдзетнай сям'і – на 0,40 злотага. Акцыя датычыць чатырох заправак у месяц – да 50 літраў паліва.

Даніэль Абайтэк нагадаў, што ў мінулым годзе танней можна было заправіцца тры разы ў месяц. Ён дадаў, што акцыя карысталася вялікай папулярнасцю, кліенты выкупілі каля 16 мільёнаў талонаў на больш таннае паліва.
«Я хацеў бы, каб гэты стандарт, які ўкараняе Orlen, быў стандартам, які будзе паўтарацца ў бліжэйшыя гады. Для нас важны кліент, важна заваяваць кліента і важна задаволіць гэтага кліента», – сказаў Абайтэк. Ён дадаў, што Orlen можа дазволіць сабе такія акцыі на рынку паліва.

IAR/нг