Беларуская Служба

Адна толькі Германія адказная за амаль палову выкідаў вуглякіслага газу ў ЕС

28.06.2023 14:45
 Польшча і Германія разам генеруюць ажно 53% выкідаў энергетычнага сектару ЕС.
Ілюстрацыя Фота: Shutterstock/ANTON ZUBCHEVSKYI

Летась польскія заходнія суседзі вырабілі 183 мільёны тон CO2, а Польшча – 126. Агулам ЕС выкінуў 447 мільёнаў тон CO2, гэта значыць, што на Польшчу і Германію разам прыходзіцца 2/3 ад агульнага аб'ёму выкідаў, а на адну Германію – 40%, піша польскі партал energetyka24.com, спасылаючыся на агенцтва Ember. Польскія выкіды ад вугальных электрастанцый складаюць 28% усяго ЕС. Польшча і Германія разам генеруюць ажно 53% выкідаў энергетычнага сектару.

Польскія выкіды зафіксавалі самае вялікае зніжэнне ў гадавым вылічэнні прыкладна на 6 Мт CO2 (-4%) дзякуючы зніжэнню попыту і павелічэнню абʼёму энергіі ветру і сонца, якая выцясняе газ і вугаль. Аднак у доўгатэрміновай перспектыве Польшча мае адны з самых нізкіх амбіцыяў па скарачэнні выкідаў у ЕС у энергетычным сектары, знізіўшы іх толькі на 13% з 2013 года. Толькі Балгарыя, Славакія і Кіпр дасягнулі яшчэ меншага прагрэсу, чытаем на партале energetyka24.com

Калі мы разглядаем кампаніі, а не краіны, з пункту гледжання выкідаў у сістэме ETS, польская фірма таксама ў лідарах. На першым месцы нямецкая RWE (74,6 млн т CO2), на другім – польскі PGE (69,6 млн т CO2), а на трэцім – чэшскі EPH (69,3 млн т CO2). Аўтары аналізу падкрэсліваюць, што такі стан выкідаў захоўваецца на працягу шасці гадоў.

эж

Палова звадкаванага газу на польскім рынку імпартуецца з Расіі і Беларусі

24.06.2023 08:09
Гэты імпарт немагчыма хутка замяніць сыравінай з іншых кірункаў і не выключана, што ў гэтым годзе Польшчу чакае сур'ёзны крызіс, звязаны з прыпыненнем паставак з Расіі і Беларусі.

Палякі будуць эксплуатаваць чарговыя нарвежскія газавыя радовішчы

28.06.2023 13:01
Польскі канцэрн уваходзіць у дзясятку найбольшых кампаній, якія вядуць разведку і здабычу вуглевадародаў у Нарвегіі.