Беларуская Служба

Кітайскі пастаўшчык платформы для польскага электрамабіля падтрымлівае Расію ў вайне супраць Украіны

28.06.2023 19:08
Паводле ўкраінскага Нацыянальнага агенцтва па перадухіленні карупцыі (НАЗК), кітайскі аўтавытворца Geely «працягвае прадаваць аўтамабілі ў Расіі і плаціць там падаткі, спансуючы расійскую ваенную машыну». 
  GEELY ()
Аўтамабіль маркі GEELY (ілюстрацыя)http://belgee.by

Кітайская кампанія Geely, якая валодае вытворцам легкавых аўтамабіляў Volvo Cars, унесена Украінай у чорны спіс кампаній, якія падтрымліваюць Расію, пішуць на польскім партале biznesalert.pl. Шведскія ваенныя і рэгіён Гётэборг разглядаюць магчымасць байкоту аўтамабіляў Volvo. Geely таксама з'яўляецца пастаўшчыком платформы для польскага электрамабіля Izera.

Паводле ўкраінскага Нацыянальнага агенцтва па перадухіленні карупцыі (НАЗК), кітайскі аўтавытворца Geely «працягвае прадаваць аўтамабілі ў Расіі і плаціць там падаткі, спансуючы расійскую ваенную машыну». «Кіраўніцтва кампаніі ніяк не асуджала агрэсіўную і несправядлівую вайну Расіі супраць Украіны», – паведамляе ўкраінскае антыкарупцыйнае агенцтва на сваім сайце.

Як паведамляе Шведскае радыё, узброеныя сілы Швецыі і рэгіён Вестра-Гёталанд разглядаюць магчымасць байкоту Volvo. Байкот ужо ахапіў іншыя кампаніі, якія раней былі ў чорным спісе ва Украіне. Ці будзе байкот Geely з боку кампаніі ElectroMobility Poland, якая ўвосень 2022 года падпісала кантракт на пастаўку тэхнікі для польскага электрамабіля Izera, пакуль невядома.

эж