Польшча і Нямеччына спрачаюцца наконт таго, ці з'яўляецца фізічна расійскай нафта з казахскіх радовішчаў, атрыманая Нямеччынай паводле доўгатэрміновага кантракту з Казахстанам. Гэта было б не парушэннем заканадаўства, а шчылінай у еўрапейскім эмбарга, якая магла б даць магчымасць пастаўляць праз Казахстан нафту з Расіі, зарэгістраваную як казахскую, пішуць на польскім партале biznesalert.pl. Гэтая рызыка ўзрастае з-за таго, што экспарт дагэтуль ажыццяўляўся з выкарыстаннем перадавой інфраструктуры расійскай «Транснафты», якая зарабляе на транспарціроўцы казахскай сыравіны, а казахстанцы плацяць расійскай кампаніі з даходаў ад экспарту ў ФРГ.
Яшчэ адна дзірка ў еўрапейскім эмбарга на расійскія энерганосьбіты, ад якой перасцерагаюць аўтары аналітычнага артыкула ў выданні Central European Policy Analysis Аўра Сабадус і Бенджамін Шміт, – турэцкі газавы цэнтр. «Турцыя, магчыма, рыхтуецца стварыць чорны выхад для расійскага газу», – чытаем на польскім партале energetyka24.com.
У кастрычніку 2022 года прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў аб падтрымцы будаўніцтва турэцкага хаба. «Як толькі малекулы расійскага газу змяшаюцца ў хабе з газам, у тым ліку з Азербайджану, Блізкага Усходу, пастаўкамі ЗПГ, ніхто не будзе ўпэўнены ў іх паходжанні. Спецыялісты рэкамендуюць Еўракамісіі ўвесці правілы гандлю газам з Турцыі ў выглядзе тых, што ўваходзяць у трэці энергапакет, які распаўсюджваўся на газаправод Nord Stream 2 на нямецкім участку, гэта значыць на тэрыторыі ЕЗ.
У траўні 2023 года Расія страціла 36% даходаў ад газу і нафты ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Прычына ў санкцыях Захаду і звужэнні рынкаў пасля энергетычнага крызісу і ўварвання Расіі ва Украіну, што прымушае існуючых кліентаў шукаць іншых пастаўшчыкоў энерганосьбітаў.
эж