Міграцыйная палітыка зноў стала галоўнай воссю перадвыбарных спрэчак, асабліва паміж PiS і PO. Ролік Дональда Туска, у якім ён крытыкаваў рашэнні, падрыхтаваныя Міністэрствам замежных спраў, з аднаго боку абурыў ПіС, а з другога – прымусіў партыю Яраслава Качыньскага зрабіць крок назад у тэме міграцыі. Паводле інфармацыі выдання Dziennik Gazeta Prawna, у кабінетах ужо прынятыя палітычныя рашэнні аб тым, што Міністэрства замежных спраў не павінна працягваць працу над праектам, які меў на мэце спрыяць увозу ў Польшчу працоўных, у асноўным з Азіі.
Размова ідзе пра праект пастановы Міністэрства замежных спраў аб краінах, у якіх іншаземцы могуць звяртацца па візы ў Міністэрства замежных спраў. Гэта такія краіны, як Пакістан, Саудаўская Аравія, Азербайджан, Філіпіны, Індыя, Кувейт і Турцыя. Аўтары праекту прызнаюць, што «рост зацікаўленасці ў атрыманні візы, патрэбы польскага рынку працы і адначасова адсутнасць павелічэння занятасці ў консульскіх установах і, такім чынам, забеспячэння эфектыўнага візавага абслугоўвання, прымусілі шукаць іншыя рашэнні».
Dziennik Gazeta Prawna / вх