«Літва, Латвія і Эстонія адключацца ад энергасістэмы BRELL, сумеснай з Расіяй і Беларуссю, на пачатку 2025 года», – заявіла прэм'ер-міністр Эстоніі Кая Калас, якую цытуе польскі партал energetyka24.com.
У 2018 годзе было вырашана падключыць гэтыя краіны да еўрапейскай сеткі да канца 2025 года, аднак расійскае ўварванне ва Украіну падштурхнула краіны Балтыі да паскарэння працэсу адключэння ад агульнай сістэмы з дзржавамі-агрэсарамі.
«Літва хоча зрабіць пераход хутчэйшым, але для Эстоніі гэта будзе азначаць высокія выдаткі і рызыку адключэння электраэнергіі», – адзначыла прэмʼер Калас. «У якасці кампрамісу мы згодныя перанесці гэтую дату на год наперад», – дадала палітык.
«Мы бачым, што адбываецца ва Украіне. Мы не лічым правільным працягваць працу з агрэсарам толькі таму, што гэта дазваляе эканоміць грошы», – заявілі аператар літоўскай энергасістэмы Litgrid.
У 2018 годзе краіны Балтыі падпісалі пагадненне з Польшчай і Еўракамісіяй, паводле якога ў 2025 годзе энергасістэмы трох краін будуць адлучаныя ад сістэмы BRELL. Еўрапекйскі Звяз вылучыць на гэтыя мэты п 1,6 млрд еўра.
эж