Беларуская Служба

Эксперт: Аднабаковае эмбарга Польшчы на ​​звадкаваны газ з Расіі не прынясе жаданага эфекту

02.08.2023 11:11
Паводле падлікаў экспертаў, дэфіцыт звадкаванага газу ў выпадку ўвядзення эмбарга ў Польшчы можа скласці ад 600 да 900 тысяч тон.
Ілюстрацыя Фота: Shutterstock/Vytautas Kielaitis

Міністэрства клімату і навакольнага асяроддзя Польшчы адказала на запыт дэпутата Яцэка Томчака ад Польскай сялянскай партыі наконт імпарту звадкаванага газу з Расіі, які пакуль не падпадае пад санкцыі, піша партал BiznesAlert.pl. Палова звадкаванага газу паступае менавіта з Расіі, хаця палякі ўжо адмовіліся ад прыроднага газу і сырой нафты з РФ. У 2022 годзе Польшча імпартавала 144 тысячы тоны расійскага звадкаванага газу. За студзень-красавік 2023 года – 345 тыс.т. Тым часам прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі анансаваў увядзенне эмбарга на звадкаваны газ з Расіі.

«Пазней прэм’ер-міністр потым ніяк не каментаваў гэтае пытанне. Узначаленае вамі міністэрства не паведамляла аб якіх-небудзь дзеяннях, накіраваных на павелічэнне ўнутранай вытворчасці звадкаванага газу або забеспячэнне імпарту гэтага паліва ў большых абʼёмах з альтэрнатыўных Расіі кірункаў паставак», – гаворыцца дэпутацкім запыце Яцэка Томчака.

Міністэрства клімату, паводле намесніка міністра клімату і навакольнага асяроддзя Пятра Дзядзё, ў адказ на запыт папярэдзіла, адзначыла, што эмбарга можа выклікаць цэнавы шок, калі яму не папярэднічае дыверсіфікацыя, якая патрабуе часу. Палітык таксама перасцярог ад непрамых паставак звадкаванага газу з Расті і нагадаў, што расійская сыравіна таксама пастаўляецца ва Украіну праз Польшчу.

Найбольш эфектыўным было б эмбарга на ўзроўні ЭЗ, сцвярджае эксперт Мацей Заневіч з Forum Energii, адказваючы на пытанне парталу BiznesAlert.pl. «Вялікая рызыка, што ў выпадку аднабаковага эмбарга з боку Польшчы расійскі звадкаваны газ трапіць у нашу краіну з іншых напрамкаў. Таму з польскага пункту гледжання вельмі важна працягваць дабівацца таго, каб LPG быў уключаны ў наступны пакет санкцый. Падобным чынам мы павінны паспрабаваць выціснуць расійскі звадкаваны газ з ЕС. Польшча яго не імпартуе, але Бельгія, Францыя, Нідэрланды і Гішпанія, напрыклад, штомесяц трацяць на яго сотні мільёнаў еўра», – папярэдзіў эксперт.

Аднак, паводле Мінклімату Польшчы, нават санкцыям ЕС павінен папярэднічаць пераходны перыяд. «Увядзенню еўрапейскіх санкцый на імпарт звадкаванага газу з Расті павінен папярэднічаць адпаведны пераходны перыяд, які дазволіць аднавіць лагістыку на ўсёй тэрыторыі 27 краінаў супольнасці. З пункту гледжання аптымальнай бяспекі польскага рынку са спецыфічным выкарыстаннем звадкаванага газу, пераходны перыяд павінен доўжыцца каля году», – заявіў у Сэйме Пётр Дзядзё.

Паводле падлікаў экспертаў, дэфіцыт звадкаванага газу ў выпадку ўвядзення эмбарга ў Польшчы можа скласці ад 600 да 900 тысяч тон.

эж


Польскія газасховішчы ўжо запоўнены на 85%

28.07.2023 14:23
Тэрмінал ЗПГ у Сьвінавуйсьці імя прэзідэнта Леха Качыньскага працуе з 2016 году, летась на тэрмінал прыбыло 58 танкераў ЗПГ.