Беларуская Служба

Сёлета Малапольшчу наведае рэкордная колькасць замежных турыстаў

15.08.2023 13:01
Дзякуючы выдаткам замежных турыстаў даходы мясцовага турызму могуць вырасці нават на мільярд злотых.
,
Вавэль, КракаўDzidekLasek/pixabay.com/CC0

Звесткі, сабраныя Малапольскай турыстычнай арганізацыяй у сярэдзіне вакацыяў, сведчаць аб павелічэнні колькасці замежных турыстаў на 150 працэнтаў.

Толькі ў ліпені рэгіён наведалі 165 тысяч замежных гасцей. «Больш за ўсё прыязджаюць немцы, амерыканцы, брытанцы, славакі і італьянцы. Таксама значна павялічылася колькасць турыстаў з арабскіх краінаў», – кажа дырэктар Малапольскай турыстычнай арганізацыі Гжэгаж Бедрань(Grzegorz Biedroń):

- 2023 год- гэта год вяртання замежных турыстаў у Кракаў – гэта асноўная мэта паездак. Гэта таксама курортны гарадок у польскіх гарах Татры – Закапанэ, які асабліва папулярны сярод часткі турыстаў з Блізкага Усходу. На трэцім месцы папулярнасці – горы Пяніны( на мяжы са Славакіяй).

«Колькасць замежных турыстаў таксама прывядзе да павелічэння даходаў рэгіёну», – пераконвае дырэктар Малапольскай турыстычнай арганізацыі:

- Паводле нашых ацэнак, летась адзін замежны турыст выдаткоўваў у Малапольшчы больш за 1 800 злотых, зараз гэта больш за 2 000 злотых. Таму мы ацэньваем, што сёлетнія выдаткі замежных турыстаў павялічаць агульныя даходы ад турызму ў рэгіёне, прыкладна, на мільярд злотых.

Паводле ацэнак Малапольскай турыстычнай арганізацыі, рэгіён можа наведаць больш гасцей, чым у рэкордным 2019 годзе. У той час поўдзень Польшчу наведала 18 мільёнаў турыстаў, у тым ліку амаль 4 мільёны замежнікаў.

IAR/ аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі