Беларуская Служба

Prosecco – хіт польскіх вечарынак

11.08.2023 14:20
Палякі мяняюць свае пакупніцкія звычкі, у тым ліку і наконт алкаголю.
Ілюстрацыйнае фотаBeauty Stock/Shutterstock

Феномен росту продажаў назіраецца ў катэгорыі шыпучых вінаў, асабліва гэта тычыцца італьянскага прасека. Продажы яго растуць круглы год. Палякі набываюць гэты від віна не толькі ў сувязі з навагоднімі святамі, але таксама, і яшчэ больш ахвотна, у летнія месяцы.

У выніку, паводле звестак NielsenIQ, прасека супрацьстаіць тэндэнцыям скарачэння выдаткаў на алкагольныя напоі, пра што асабліва сведчыць сёлетняе падзенне продажаў піва і гарэлкі – на 4 і 6 працэнтаў адпаведна ў параўнанні з мінулым годам. У Польшчы за гэты ж час продажы прасека выраслі на 8 працэнтаў.

Да нядаўняга часу спажыванне шыпучых вінаў было прымеркавана толькі да навагодняй ночы. Цяпер шыпучыя віны прысутнічаюць на стале круглы год, кажа Томаш Мусялоўскі, эксперт віннага рынку Henkell Freixenet Polska.

Развіццё рынку шыпучых вінаў, і ў прыватнасці прасека, гэта не толькі польская асаблівасць, такая тэндэнцыя ёсць у многіх краінах.

Яшчэ адзін алкагольны напой заваёўвае польскі рынак. Размова пра сідр. Згодна з дадзенымі NielsenIQ, аб’ём продажаў сідру расце ўдвая хутчэй, чым алкагольных напояў у цэлым, хоць гэта ўсё яшчэ нішавая катэгорыя.

У 2022 годзе палякі выдаткавалі на алкаголь крыху больш за 48 мільярдаў злотых, што на 10 працэнтаў больш, чым у 2022 годзе, асноўная прычына ў росце цэнаў і павышэнні акцызаў.

Паводле Rzeczpospolita / вх