Беларуская Служба

Існуе шмат міфаў, звязаных з яздой электракарам, часам зарадкі або яе коштам

19.08.2023 07:20
Журналіст вырашыў праверыць, як сёння выглядае далёкае падарожжа з пункту гледжання кіроўцы электрамабіля. 
zdj. ilustracyjne
zdj. ilustracyjne Shutterstock

Rzeczpospolita піша: пра электрамабілі існуе шмат міфаў, звязаных з паездкамі, часам зарадкі або яе коштам. Колькі публікацый, столькі і меркаванняў. Гэта можа быць звязана з адметнасцямі дадзенага маршруту, адрозненнямі ў аўтамабілях, спосабам аплаты, але часта таксама з няпоўнымі або састарэлымі ведамі людзей, якія кіруюць аўтамабілем з рухавіком унутранага згарання – піша аўтар.

Ён вырашыў праверыць, як сёння выглядае далёкае падарожжа з пункту гледжання кіроўцы электрамабіля. І праехаў па маршруце з альпійскага Гарміш-Партэнкірхена да Уроцлава, 850 км. У тэсце прынялі ўдзел чатыры аўтамабілі маркі Volkswagen. Машыны даюць вялікае задавальненне ад кіравання. А пытанне зарадкі, на якое скардзяцца многія ўладальнікі электракараў? Аўтар піша, што шмат змянілася дзякуючы інтэграцыі аператараў зарадных станцый у роўмінгу. На 1000 км эканомія ў выпадку электрамабіля складае 60 злотых. Па дарозе ў Альпы і назад – больш за 100 злотых. Калі дадаць да гэтага даволі распаўсюджаную бясплатную зарадку ў гатэлі і ўлічыць цэны на паліва на нямецкай трасе, а не ў сярэднім па Польшчы, то розніца будзе яшчэ большая ў карысць «электрыка». Акрамя таго, зараджаць аўтамабіль дома будзе яшчэ танней.

Каб усё працавала, ключавое значэнне мае інфраструктура. Розніца паміж Польшчай і Германіяй велізарная. Летась жыхары Польшчы цешыліся навінам аб рэкордных 1200 новых зарадных пунктаў. У Германіі за той жа перыяд увялі ў эксплуатацыю 30 тысяч пунктаў зарадкі. Але з іншага боку, у Германія колькасць электрычных аўтамабіляў у мінулым годзе перавысіла адзін мільён, і гэтая лічба расце значна хутчэй, чым у Польшчы, таму інфраструктура развіваецца хутчэй. На трасах, практычна на кожнай АЗС, ёсць хуткія зарадныя прылады. Папаўненне энергіі займае прыкладна столькі ж часу, колькі памыць рукі і выпіць каву. Калі кіроўца вырашыць паабедаць, машына будзе гатовая да руху хутчэй, чым ён.

Калі ёсць магчымасць зараджаць машыну ў гаражы або ў кампаніі, варта задумацца пра электракар, – піша аўтар.

нг