Беларуская Служба

У Польшчы больш не будуць вырубаць лес пад новыя лініі электраперадач

22.08.2023 15:18
Энергетычны канцэрн падпісаў з урадам і кампаніяй Дзяржаўныя лясы дамову пра ахову прыроды.
Ілюстрацыйны здымакShutterstock/fizkes

Інвестыцыі ў галіне энергетыкі павінны ажыццяўляцца такім чынам, каб праяўляць клопат пра прыроду – дамову на гэты конт падпісалі прадстаўнікі ўраду, энергетычны канцэрн Polskie Sieci Energetyczne і кампанія Дзяржаўныя лясы (Lasy Państwowe).

Пагадненне дапаможа сумясціць патрабаванні энергетычнай бяспекі з клопатам пра лес.

У выніку пагаднення новую энергетычную інфраструктуру будуць класці там, дзе гэта магчыма, над дрэвамі або пад зямлёй.
Генеральны дырэктар дзяржаўных лясоў Юзэф Кубіца падкрэсліў, што пагадненне выратуе ад высечкі шмат дрэваў.

- Гэта важна, тым больш, што за апошнія 10 гадоў беззваротна мы страцілі больш за 10 тысяч гектараў лесу, якія, на жаль, трэба было аддаць на дзяржаўную інфраструктуру, на аўтамабільныя дарогі, на інвестыцыі звязаныя з будаўніцтвам аўтастрадаў такіх як Via Baltica, і іншыя. Мы гэта разумеем, а цяпер мы рады, што энергетычныя сеткі будуць класці неінвазіўным шляхам па лясной тэрыторыі, што будзе абаронены дрэвастой і што будзе ажыццяўляцца ахова прыроды.

Урад паведаміў, што адаптацыя польскіх энергасетак да патрабаванняў пагаднення зойме каля 10 гадоў і абыдзецца ў больш чым 62 мільярды злотых ($15,5 млрд). У выніку будзе пабудавана больш за 5 тысяч кіламетраў новых ліній электраперадачы.
яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі