Нямецкія НПЗ могуць атрымліваць расійскую нафту з «індыйскім цэннікам». Апошнія дадзеныя Федэральнага статыстычнага ведамства паказваюць, што імпарт Германіяй нафтапрадуктаў з Індыі павялічыўся, – піша польскі партал money.pl.
За першыя 7 месяцаў года ён складаў 451 мільён еўра, у той час як за аналагічны перыяд мінулага года – толькі 37 мільёнаў еўра. Гэта больш чым дванаццаціразовы рост.
Індыйская нафта не падпадае пад эмбарга. Фармальна Берлін не парушае ўведзеныя абмежаванні. Праблема ў тым, што, купляючы ў Індыі, свядома імпартуецца сыравіну расійскага паходжання.
Паводле аналізаў ААН, Расія з'яўляецца найбуйнейшым пастаўшчыком нафты ў Індыю. У красавіку краіна закупіла ў Расіі ўпершыню ў гісторыі больш гэтай сыравіны, чым у Саудаўскай Аравіі і Іраку разам узятых. Гаворка ідзе пра 1,7 мільёна барэляў імпарту ў суткі, паведамляе Tagesspiegel са спасылкай на дадзеныя платформы Vortexa.
Расійская сыравіна зараз у структуры індыйскага экспарту нафты складае прыкладна 44%, – паведамляе Bloomberg на падставе дадзеных міжнароднай аналітычнай кампаніі Kpler.
Індыя адпраўляе ў Еўропу караблямі беспрэцэдэнтныя абʼёмы нафтапрадуктаў, каля 365 тысяч барэляў у дзень. Уласна Індыя стала вядучым пастаўшчыком нафтападобнага паліва, у тым ліку дызельнага.
Менавіта дызпаліва, патрэбнае як для аўтамабіляў так і дызельных катлоў, было асноўным прадуктам, імпартаваным Германіяй з гэтага кірунку і склала 2,4% ад усяго нямецкага імпарту нафтапрадуктаў у гэты перыяд.
эж