11 і 15 верасня большасць супрацоўнікаў заводаў Volkswagen у Познані і Сважендзе не працуюць. Вытворчасць у Вжэсьні абмежаваная, – піша партал biznesalert.pl.
З-за вялізнай жнівеньскай паводкі славенцы не змаглі вырабіць і паставіць элементы, неабходныя для вытворчасці VW. Адсутныя дэталі са Славеніі – гэта шасцярні для сістэмы прывада рухавікоў унутранага згарання. Праблемы Volkswagen таксама выліваюцца ў прастоі польскіх пастаўшчыкоў кампаніі. Абмежаванні на працу таксама распаўсюджваюцца на іншыя заводы Volkswagen па ўсёй Еўропе, якія задзейнічаны ў вырабе рухавікоў ўнутранага згарання. Вытворчасць электрычных аўтамабіляў Volkswagen працягаецца без змен, заявілі ў нямецкай кампаніі.
Польскі філіял карпарацыі Volkswagen Poznań у асноўным займаецца вытворчасцю камерцыйных аўтамабіляў і камплектуючых да іх. Гэта чатыры вытворчыя прадпрыемствы VW у Польшчы: у Антанінеку і Сважэдзу (Caddy, Transporter), у Вжэсьні (Crafter, MAN TGE) і ў Вільдзе (ліцейны цэх). Volkswagen Poznań – найбуйнейшы камерцыйны працадаўца ў Вялікапольскім ваяводстве, дзе працаўладкавана 9,5 тыс. чалавек.
эж