Палякі перайшлі на рэжым ашчаджання. Назіраючы імклівы рост цэнаў у крамах, яны намагаюцца купляць менш, пішуць на партале businessinsider.com.pl. Пра гэта сведчаць новыя аддазеныя Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Польшчы, адносна рознічнага тавараабароту.
Цягам года палякі купілі на 2,7% менш, хоць намінальна патрацілі на гэта на 3,1% больш. Такая тэндэнцыя назіраецца нягледзячы на рэальны рост заробкаў. Адзінае станоўчае ва ўсім гэтым – піша businessinsider.com.pl – дадзеныя аказаліся значна лепшымі за прагнозы эканамістаў.
У спалучэнні са зніжэннем прамысловай вытворчасці, назіраецца скарачэнне польскай эканомікі. Апошнія прагнозы сведчаць аб тым, што за 2023 год з рост ВУП Польшчы складзе на 0,4%.
эж