Польшча па-ранейшаму з'яўляецца найбуйнейшым вытворцам бытавой тэхнікі ў Еўропе. Але канкурэнцыя з агрэсіўнымі кітайскімі і турэцкімі кампаніямі ўзмацняецца, – піша Rzeczpospolita. Экспарт кітайскай бытавой тэхнікі на рынкі Еўразвязу планамерна расце і ўжо значна перавышае польскую вытворчасць.
Rzeczpospolita спасылаецца на інфармацыю арганізацыі вытворцаў APPLiA Polska і піша, што ў першым паўгодзі 2023 году на рынкі Еўразьвязу з Кітаю трапіла 21,7 мільёна адзінак тэхнікі. За гэты ж перыяд з польскіх заводаў было адгружана толькі 6,3 мільёна адзінак, што зʼяўляецца значнай розніцай. Прычым турэцкія прадпрыемствы прадалі на рынкі ЕЗ больш тэхнікі, чым польскія – агулам 8,3 мільёна штук.
Польская бытавая тэхніка пад ціскам канкурэнцыі
Калі разглядаць усе кірункі экспарту, то яго вынікі горшыя, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Экспарт з Кітая ўпаў амаль на 10%, з Турцыі – на 6,4%, а з Польшчы – больш чым на 19%.
«Не сакрэт, што кампаніі, нават тыя, якія маюць вялікую вытворчую базу ў Еўропе, пераносяць вытворчасць у іншыя краіны. У асноўным у Турэччыну і Кітай, што заяўляецца відавочным выбарам з-за меншых выдаткаў на вытворчасць», – кажа адзін з польскіх вытворцаў у інтэрвʼю выданню Rzeczpospolita, указваючы, на падвышэнне мінімальнага заробку ў Польшчу, як на адну з прычынаў такой зʼявы.
Rzeczpospolita адзначае, што гэта галіна вытворчасці змяняецца, бо ў 1970-х гадах у Еўропе было больш за 400 вытворцаў бытавой тэхнікі, а цяпер засталося толькі некалькі буйных гульцоў рынку. Узмацняецца прысутнасць кітайскіх кампаній.
эж