Do Rzeczy апісвае стаўленне расійскіх акупантаў да атамных электрастанцый ва Украіне. Расіяне могуць дзейнічаць на мяжы бяспекі на АЭС, але яны баяцца яе зрушыць ці выключыць, – кажа доктар Рафал Бжэскі, спецыяліст у галіне інфармацыйных войнаў, спецслужбаў і тэрарызму.
Надоечы ў Польшчы падпісалі дамову аб праектаванні першай АЭС у краіне. Ці павялічыць гэта энергетычную бяспеку Польшчы, асабліва ва ўмовах энергетычнага шантажу з боку Расіі? І ці гэты шантаж па-ранейшаму небяспечны?
Рафал Бжэскі адказвае, што пагроза энергетычнага шантажу з боку Расіі будзе захоўвацца, пакуль не будзе збудаваная АЭС. «Калі гэтая электрастанцыя будзе пабудавана па апошнім слове тэхнікі, то, калі яна запрацуе, я спадзяюся, што яе эфектыўнасць разлічаная на нашыя патрэбы. За ядзернымі тэхналогіямі, безумоўна, будучыня ў энергетыцы, і гэта асабліва выгадна для нас. З меркаванняў бяспекі ў нас няма іншых крыніц энергіі, акрамя бурага і каменнага вугалю. Таму трэба шукаць альтэрнатывы. Атам – самая чыстая і выгадная тэхналогія на сённяшні дзень», – адзначае эксперт.
Прэм’е-міністр Матэвуш Маравецкі цытаваў амерыканскага генерала, які казаў, што такая электрастанцыя больш важная для бяспекі, чым амерыканская дывізія. Маўляў, дывізію можна вывесці за некалькі дзён, а вось атамную станцыю цяжка перанесці. Досвед вайны ва Украіне паказвае, што расіяне могуць шантажаваць бяспекай на АЭС, але баяцца яе перасунуць ці выключыць. Такім чынам, гэта адносна бяспечны аб'ект. На атамных электрастанцыях адсутнасць прыёму электраэнергіі можа мець вельмі сурʼёзныя наступствы, іх без сурʼёзных наступстваў нельга вывесці з электрасеткі.
нг