Беларуская Служба

Польшча з’яўляецца найбуйнейшым вытворцам яблыкаў у ЕС

03.10.2023 15:03
Між тым, спажыванне «нацыянальнага фрукта» ў краіне падае, паведамляюць вытворцы.
ЯблыкіMareefe/pixabay.com/CC0 Public Domain

Польшча з'яўляецца найбуйнейшым вытворцам яблыкаў у Еўрасаюзе і 4-м вытворцам у свеце. Нягледзячы на тое, што яблыкі лічацца ў Польшчы «нацыянальным фруктам», то іх спажыванне ў краіне падае, перасцерагаюць вытворцы.

Хатнія гаспадаркі спажываюць прыкладна 11-12 кілаграмаў яблыкаў на чалавека ў год. Між тым на пачатку 2000-х гадоў спажыванне яблыкаў у Польшчы ацэньвалася ў 23 кілаграмы на чалавека ў год.
Ураджай яблыкаў у Польшчы ў 2022 годзе быў на ўзроўні 4,3 мільёна тон, у гэтым годзе мяркуецца, што ён можа скласці прыкладна 3,9 мільёна тон. Такая вялікая вытворчасць азначае, што большая частка сабраных яблыкаў пераапрацоўваецца або экспартуецца з краіны.

У мінулым сезоне экспарт яблыкаў з Польшчы склаў 1,2 мільёна тон.

Між тым, вытворцаў непакоіць тэндэнцыя зніжэння спажывання свежых яблыкаў з-за моцнай канкурэнцыі з боку іншай садавіны, у тым ліку экзатычных фруктаў. Таму яны інтэнсіўна прасоўваюць польскія яблыкі, як у краіне, так і за мяжой, у тым ліку, у Аўстрыі, Германіі, Тайландзе, Малайзіі, Егіпце, Іарданіі і Абʼяднаных Арабскіх Эміратах.

PAP/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі