Беларуская Служба

Надыходзіць зіма – немцы забываюць пра клімат. Уключаюць вугальныя электрастанцыі

07.10.2023 09:32
Урад рыхтуе краіну да зімы і хоча аднавіць працу вугальных электрастанцый.
Niemcy chcą odejść od węgla, a jednocześnie dostąją środki z KE na utrzymania w gotowości pięciu elektrowni opalanych węglem brunatnym
Niemcy chcą odejść od węgla, a jednocześnie dostąją środki z KE na utrzymania w gotowości pięciu elektrowni opalanych węglem brunatnymShutterstock/Wlad74

Урад рыхтуе краіну да зімы і хоча аднавіць працу вугальных электрастанцый, каб гарантаваць пастаўкі электраэнергіі піша інтэрнэт-выданне Filary Biznesu спасылаючыся на нямецкую штодзёнку «Bild».

Гаворка ідзе пра электрастанцыю ў Еншвальдэ (Брандэнбург) і ў Нідэраусэм (Паўночны Рэйн-Вестфалія), якія працуюць на бурым вугалі. У 2021 годзе яны былі сярод найбуйнейшых забруджвальнікаў у Еўропе.

З-за велізарных выкідаў CO2 Нідэраусэм апынуўся на трэцім месцы, а Еншвальдэ на шостым. Такі вынік ацэнкі, праведзенай брытанскай няўрадавай арганізацыяй «Эмбер», адзначае партал.

Электрастанцыі ўваходзяць у склад рэзерву забеспячэння, які застаецца ў рэжыме чакання да канца сакавіка 2024 года. Яны прызначаны для электразабеспячэння зімой. Паводле Мінэканомікі, мэта складаецца ў тым, каб зэканоміць газ пры вытворчасці электраэнергіі – тлумачыць «Bild».

Такім чынам, немцы будуць карыстацца «бруднай электрычнасцю», нават нягледзячы на тое, што ўрад Германіі імкнецца да аховы клімату», – чытаем на сайце Filary Biznesu.

Тым, не менш, Міністэрства эканомікі Германіі абвясціла, што мэта па спыненні выкарыстання вугалю ў 2030 годзе застаецца нязменнай, як і кліматычныя мэты, нагадвае выданне, паведамляе выданне.

яс