Беларуская Служба

Цэны на нафту - з самым вялікім скачком за паўгода

10.10.2023 10:55
Цэны на нафту нервова адрэагавалі на тое, што Ізраіль заявіў, што адплата за напады баевікоў ХАМАС у мінулыя выходныя «толькі пачалася». 
Японская біржа PAP/EPA/FRANCK ROBICHON

Канфлікт Ізраілю і Палестыны павялічыў нестабільнасць коштаў на нафту пасля значных ваганняў у мінулым месяцы, якія сталі вынікам скарачэння здабычы Саудаўскай Аравіяй і Расіяй, піша Bloomberg у аўторак. Goldman Sachs захаваў прагноз росту коштаў да 100 долараў у сярэдзіне 2024 году.

Кошт нафты раніцай у аўторак складаў 87,75 долара за барэль. Цэны на нафту нервова адрэагавалі на тое, што Ізраіль заявіў, што адплата за напады баевікоў ХАМАС у мінулыя выходныя «толькі пачалася». На думку аналітыкаў, гэта павялічвае перспектыву новай нестабільнасці на Блізкім Усходзе.

Goldman Sachs ацаніў, што хоць падзеі ў Ізраілі не ўплываюць непасрэдна на глабальныя магутнасці здабычы, то яны ўзмацняюць асноўныя фактары ціску на павышэнне коштаў.
На думку аналітыкаў, у наступным годзе Саудаўская Аравія захавае абмежаванні на здабычу нафты. Раней было абвешчана аб скарачэнні з 10 да 9 мільёнаў барэляў у дзень да канца снежня 2023 года. Па дадзеных Goldman Sachs, здабыча будзе паступова павялічана ў 2024 годзе да 10 мільёнаў да пачатку 2025 года. Такім чынам, паводле інфармацыі банка, цана вырасце да 100 долараў у сярэдзіне 2024 году.

Money.pl піша, што прыбаўляе не толькі нафта. Каштоўныя металы таксама даражэюць на 1-1,5% у адказ на канфлікт паміж ХАМАС і Ізраілем.

ав/Money.pl


Rzeczpospolita: Атака на Ізраіль – гэта падарунак ХАМАС Пуціну

10.10.2023 10:07
Вайна ва Украіне амаль знікла з расійскіх СМІ і з праўрадавых каналаў у Тэлеграме.