Беларуская Служба

Кіраўнік НБП: Уваход Польшчы ў зону еўра магчымы тады, калі краіна дасягне развіцця на ўзроўні найбагацейшых краін ЕС

10.10.2023 15:10
Адам Гляпіньскі сказаў, што далучэнне да зоны еўра цяпер нявыгаднае для Польшчы.
Аўдыё
  • У Польшчы не чакаецца павышэння цэн паліва на працягу бліжэйшых тыдняў; У Гданьску з'явіцца збожжавы порт; Польшча не пагодзіцца на далучэнне да зоны еўра пакуль не стане так заможнай як Германія
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:PublicDomainPictures/pixabay.com/CC0 Public Domain

Кіраўнік Нацыянальнага банку Польшчы Адам Гляпіньскі заявіў, што ўступленне Польшчы ў зону еўра будзе магчымым толькі тады, калі краіна дасягне развіцця на ўзроўні найбагацейшых краін ЕС. Падчас прэс-канферэнцыі Гляпіньскі падкрэсліў, што прапанаваная чыноўнікамі Еўрасаюза папраўка да пагадненняў Супольнасці гэта змяніць не зможа.

- Папраўкай №7 вызначаецца, што валютай ЕС з'яўляецца еўра. Што гэта азначае ведаюць толькі тыя, хто рыхтаваў папраўку. Мы ведаем, што прыняццё Дамовы ЕС з папраўкамі будзе азначаць скасаванне польскага злотага і нацыянальнай фінансавай палітыкі. Яны не ўлічваюць, што пра гэта павінны вырашаць паасобныя краіны.

Адам Гляпіньскі таксама адзначыў, што польскі бок у дамовах з ЕС зазначыў, што ўступленне ў зону еўра адбудзецца па ўласным жаданні.

- Мы падпісалі дамовы ЕС, у якіх гаворыцца аб далучэнні Польшчы да зоны еўра, але тады, калі Польшча палічыць гэта патрэбным. Дыскусію на гэтую тэму можна пачынаць толькі тады, калі Польшча дасягне такі ўзровень заможнасці, напр. па ВУП на грамадзяніна, як найлепш развітыя еўрапейскія краіны – Германія, Францыя.

Адам Гляпіньскі сказаў, што далучэнне да зоны еўра цяпер нявыгаднае для Польшчы. А лідар «ПіС» Яраслаў Качыньскі ўпэўнены, што за 10 гадоў Польшча зраўняецца па ўзроўні жыцця з Францыяй і Англіяй, і за менш чым 20 гадоў – з Нямеччынай.

яс

Эфірны выпуск перадачы Пульс польскай эканомікі ў далучаным файле