Беларуская Служба

Беларусь эфектыўна выкарыстоўвае расійскія парты

11.10.2023 08:15
У мінулым годзе Беларусь экспартавала праз расійскія парты каля 6,1 млн тон грузаў.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.pixabay.com/Pixabay License

Беларусь экспартуе тавары праз 20 расійскіх партоў, паведаміў міністр транспарту і камунікацый Беларусі Аляксей Ляхновіч. Мінскі экспарт магчымы толькі дзякуючы расіянам, нагадвае старонка wnp.pl. Пасля таго, як Аляксандр Лукашэнка і ягоная каманда сфальсіфікавалі апошнія прэзідэнцкія выбары, супраць Мінска былі ўведзеныя шматлікія санкцыі. Іх цяжар павялічыўся, калі Беларусь падтрымала расійскае ўварванне ва Украіну. З таго часу заходнія суседзі Беларусі практычна спынілі экспарт беларускай прадукцыі праз свае парты.

Для Мінска Расія пакуль адзінае акно ў свет. «Сёння мы працуем праз 20 партоў Расійскай Федэрацыі. Так, мінулы год быў складаным у матэрыяльна-тэхнічным плане. Цяпер мы назіраем паляпшэнне», – заявіў Аляксей Ляхновіч.

Паводле яго, у мінулым годзе Беларусь экспартавала праз расійскія парты каля 6,1 млн тон грузаў. За восем месяцаў бягучага года згаданы экспарт склаў больш за 8,5 мільёна тон.

Самыя папулярныя парты – гэта парты Ленінградскай вобласці і Санкт-Пецярбурга, якія абслугоўваюць прыкладна 75-80 працэнтаў беларускіх грузаў.

Акрамя партоў Беларусь вядзе перамовы з Расіяй аб выкарыстанні дарогі на ўсход для экспарту сваіх тавараў. Сёлета па гэтым маршруце было адпраўлена каля 1,5 мільёна тон грузаў. Большасць з іх – у Кітай.

аз