У штогадовым рэйтынгу Fortune 500 Europe польскі энергетычны канцэрн Orlen заняў 44-е месца, паведамляе партал WGospodarce.pl.
Месца ў топ-50 найбуйнейшых кампаній Еўропы сведчыць не толькі пра дынаміку, з якой развіваецца кампанія, але і адкрывае новыя магчымасці для далейшага пашырэння.
Fortune – адзін з важнейшых бізнес-часопісаў у свеце, які цэніцца экспертамі за глыбокі аналіз тэмаў, звязаных з бізнесам. Спецыялізацыя часопіса – рэйтынгі найбуйнейшых кампаній свету, якія публікуюцца ўжо амаль 70 гадоў. У гэтым годзе ўпершыню ў гісторыі быў падрыхтаваны рэйтынг, у які ўвайшлі толькі лідары еўрапейскага рынку па іх выручцы ў 2022 годзе.
У рэйтынгу Fortune 500 Europe Orlen заняў 44-е месца з 62 млрд 300 млн долараў выручкі. Выручка за 2022 год – найбольшая ў гісторыі канцэрну. У 2022 годзе да канцэрну Orlen была далучаная Польская нафтагазавая кампанія PGNiG і НПЗ Lotos, які таксама меў сетку АЗС. Дзякуючы гэтаму ў мінулым годзе выручка кампаніі вырасла да 62 млрд 300 млн долараў (на 83,2%), а прыбытак – на 7 млрд 500 млн долараў (на 161%).
Для параўнання, фармацэўтычны гігант Bayer трапіў на 57-е месца, Volvo – на 67-е, а французская касметычная кампанія L'Oréal апынулася на 90-м месцы.
Orlen працуе не толькі на айчынным рынку. Кампанія займаецца бізнесам на рынках Канады, Пакістана, Чэхіі, Германіі, Літвы, Славакіі, Венгрыі і Нарвегіі, а неўзабаве выйдзе на рынак Аўстрыі. Важна адзначыць, што гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва групы ахоплівае больш чым 100 краін на шасці кантынентах.
вс