Беларуская Служба

Гданьскі порт абагнаў парты ў Барсэлоне і Брэмерхафене

06.12.2023 17:35
Польскі порт на ўзбярэжжы Балтыйскага мора ўжо ўваходзіць у дзясятку найбуйнейшых партоў ЕЗ.
 .
Ілюстрацыйны здымак.Фота: Shutterstock/Frank Gaertner

Еўрапейскі Звяз паказаў даволі дзіўныя дадзеныя адносна працы еўрапейскіх партоў, з якіх вынікае, што абароты порту ў Гданьску растуць самымі хуткімі тэмпамі ў Еўропе і за год ён абагнаў пяць іншых партоў ЕЗ, у тым ліку ў Барселоне і Пірэі, – піша польскі партал businessinsider.com.pl.

Акрамя таго, міністры фінансаў ЕЗ не могуць дамовіцца аб новых фіскальных правілах, ястрабы з ЕЦБ сігналізуюць аб магчымым зніжэнні працэнтных ставак, а Moody's зніжае прагноз па рэйтынгу Кітая. Вось пяць найбольш цікавых падзей у эканоміцы на дадзены момант.

Гданьскі порт абагнаў Барселону і Брэмерхафен. Польскі порт на ўзбярэжжы Балтыйскага мора ўжо ўваходзіць у дзясятку найбуйнейшых партоў ЕЗ.

Гданьскі порт расце найхутчэй у Еўропе – сведчаць новыя дадзеныя Еўрастату. Паводле іх, у 2022 годзе валавая вага перагружаных грузаў у Гданьску была на 40% больш, чым годам раней. Дзякуючы гэтаму порт Гданьск увайшоў у дзясятку найбуйнейшых партоў ЕЗ, абагнаўшы за гэты год парты Барсэлоны, Пірэя, Канстанцы, Брэмерхафена і Генуі. Порт Гданьску, паводле дадзеных Еўрастатам, быў вельмі блізкі да таго, каб абагнаць Трыест і Валенсію.

эж