Да канца гэтага года павінен быць гатовы канчатковы праект так званай будаўнічай дырэктывы ЕС, згодна з якой у супольнасці ўводзіцца забарона на ўстаноўку ў дамах новых печак, працуючых на выкапнёвым паліве, у тым ліку на прыродным газе – піша Rzeczpospolita.
Мэта новаўвядзення – скараціць выкіды вуглякіслага газу (больш за 35 % усіх выкідаў гэтага газу складаюць будынкі, у асноўным іх ацяпленне і падагрэў вады), а таксама зрабіць ЕС максімальна незалежным ад выкапнёвага паліва, якое трэба імпартаваць. Энергія, таксама для ацяплення будынкаў, павінна паступаць у максімальна магчымай ступені з уласных аднаўляльных крыніц.
Канчатковы варыянт праекта прадугледжвае ўвядзенне забароны на ўстаноўку печаў, якія працуюць на выкапнёвым паліве, у тым ліку прыродным газе, у новых будынках у 2028-2030 гадах. Аднак забарона на ўстаноўку новых печаў у існуючых будынках будзе ўведзена не пазней за 2035 ці 2040 год. Аднак перад гэтым ЕС хоча ўвесці правіла, што печы на газ не могуць быць устаноўлены ў якасці адзінай або асноўнай крыніцы цяпла, але ў якасці дадатковай крыніцы і выкарыстоўвацца толькі падчас павышанага попыту на энергію.
Згодна з праектам будаўнічай дырэктывы, з 2027 года ўсе новыя грамадскія будынкі (а з 2030 года і ўсе астатнія, у тым ліку жылыя) павінны быць з нулявымі выкідамі. Усяго праз 5 гадоў дзяржавы-члены ЕС не змогуць аказваць ніякай падтрымкі ў выглядзе субсідый або падатковых ільгот на ўстаноўку печаў на выкапнёвым паліве, напрыклад, на вугалі, нафце, прыродным газе.
Таксама будзе ўведзены абавязак па ўстаноўцы фотаэлектрычных панэляў – з 2029 года для ўсіх новых жылых дамоў, раней – для іншых новабудоўляў, напрыклад, гасцініц, офісных будынкаў, грамадскіх будынкаў.
нг