Беларуская Служба

ЕС нарэшце гатовы выціснуць «Газпрам» са свайго рынку, у тым ліку і дзякуючы Польшчы

11.12.2023 11:13
Новыя санкцыі Еўрасаюза закліканы дазволіць краінам Еўрасаюза забараніць кампаніям з Расіі і Беларусі доступ да магутнасцяў газаправодаў і ЗПГ-тэрміналаў. 
Ілюстрацыя Фота: Shutterstock/Merkushev Vasiliy

Паміж краінамі-членамі Еўрасаюза ёсць згода ўвесці механізмы, якія дазволяць ім адмовіцца ад імпарту газу з Расіі і выключыць расійскія і беларускія кампаніі з доступу да еўрапейскай інфраструктуры, – пішуць на energetyka24.pl.

Новыя санкцыі Еўрасаюза закліканы дазволіць краінам Еўрасаюза забараніць кампаніям з Расіі і Беларусі доступ да магутнасцяў газаправодаў і ЗПГ-тэрміналаў. Гэта вынік трохбаковых перамоваў паміж Еўракамісіяй, ЕП і краінамі ЕС. Гэта было б падставай для скасавання кантрактаў з расіянамі без выплаты кампенсацый, бо яны заснаваныя на санкцыях.

Еўрасаюз скарачае імпарт газу з Расіі ў адпаведнасці з праграмай REPowerEU, якая прадугледжвае спыненне гэтага напрамку да 2027 года, але санкцый на гэты конт няма, і ён застаецца папулярным у некаторых краінах, такіх як Аўстрыя ці Венгрыя, і ў формах напрыклад ЗПГ ад расійскага Novatek. Financial Times высветліла, што Еўрапейская камісія хоча звесці да нуля імпарт газу з Расіі, за што выступілі, у прыватнасці, Польшча і краіны Балтыі.

Краіны-члены змогуць «часткова або, калі гэта абгрунтавана, цалкам абмежаваць» доступ да газавай інфраструктуры для аператараў з Расіі і Беларусі, «калі гэта неабходна для абароны жыццёва важных інтарэсаў бяспекі». Канчатковы варыянт яшчэ павінен быць ухвалены Еўрапарламентам і краінамі-членамі. Закон можа ўступіць у сілу ў траўні наступнага года.

Доля «Газпрама» на еўрапейскім рынку ў 2021 годзе перавысіла 40%. Энергетычны крызіс, выкліканы расейцамі абмежаваннем паставак на еўрапейскім рынку, і ўварванне Расіі ва Украіну ў 2022 годзе прывялі да падзення долі «Газпрама» прыкладна да 12 працэнтаў у 2023 годзе. Еўракамісія працягвае заклікаць да адмовы ад ЗПГ з Расіі, які застаецца папулярным у Заходняй Еўропе.

эж