Беларуская Служба

Нямецкі фонд, які працаваў пры будаўніцтве газаправода «Паўночны паток-2», так і не быў распушчаны

12.12.2023 15:08
Фонд быў створаны ў 2021 годзе і атрымаў 20 мільёнаў еўра ад Nord Stream 2 AG, даччынай кампаніі «Газпрама».
.
Ілюстрацыя.Фота: Shutterstock/T. Schneider

Праз амаль два гады пасля поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну, нямецкі фонд, які працаваў пры будаўніцтве спрэчнага газаправода «Паўночны паток-2» (Nord Stream-2), нягледзячы на санкцыі ЗША, так і не быў распушчаны. Нямецкія «Зялёныя» патрабуюць дзеянняў ад кіруючых сацыялістаў - чытаем на старонках выдання Biznesalert.pl

Канстанцыя Эльрых з Партыі зялёных раскрытыкавала працяг працы камісіі, якая арандавала судна для завяршэння будаўніцтва газаправода з Расіі ў Германію. Такім чынам будоўля не будзе ахоплена санкцыямі ЗША, паколькі яны не датычаць муніцыпальных уладаў зямлі Мекленбург-Пярэдняя Памеранія.

Улады Мекленбурга накіравалі ў фонд новага прадстаўніка ад парламента зямлі. Па словах Эльрых, ёсць лепшыя спосабы выдаткаваць грошы з бюджэту. Экспертыза юрыстаў павінна пацвердзіць магчымасць роспуску фонду ў адпаведнасці з рэзалюцыяй парламента Мекленбурга, які прыняў рашэнне аб такім кроку неўзабаве пасля ўварвання Расіі ва Украіну.

Нягледзячы на гэта, міністр унутраных спраў зямлі Крысціян Пегель з Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі не лічыць сябе ўпаўнаважаным прымаць такія рашэнні. Кіраўнічы савет камісіі на чале з былым прэмʼер-міністрам СДПГ Эрвінам Селерынгам адмаўляецца падаць у адстаўку, лічачы роспуск незаконным. Прарасійская партыя Alternative fur Deutschland (Альтэрнатыва для Германіі) патрабуе спыніць дыскусію на гэтую тэму і дазволіць фонду працягваць працу дзеля дасягнення статутных мэтаў, сярод якіх - «абарона навакольнага асяроддзя». Камітэт Бундэстага расследуе парушэнні ў працы камітэта, выяўляючы сувязі паміж сацыялістамі СДПГ і Расіяй на чале з прэмʼер-міністрам Мекленбурга Мануэлай Швезіг.

Фонд быў створаны ў 2021 годзе і атрымаў 20 мільёнаў еўра ад Nord Stream 2 AG, даччынай кампаніі «Газпрама», адказнай за аднайменны праект. Газаправод быў дабудаваны дзякуючы абароне гэтага фонда ад санкцый ЗША. Аднак у верасні 2022 года адбылася дыверсія, у выніку якой была разбураная адна з дзвюх нітак Nord Stream 2 і абедзве трубы Nord Stream 1.

нг