Тэхнічныя выпрабаванні газаправода, які сілкуе электрастанцыю ў Астралэнцы (Мазавецкае ваяводства), прайшлі паспяхова, – піша партал biznesalert.pl. Яны праводзіліся пад кантролем Упраўлення тэхнічнага нагляду Польшчы. Тады ж былі завершаны работы па падрыхтоўцы засаўкі поршневага перадатчыка, размешчанага ў Старых Канопках.
Гэта апошні падрыхтоўчы этап, пасля якога можна будзе падключыць польскі адрэзак да трансгранічнага газаправода GIPL, які злучае транспартныя сістэмы Польшчы і Літвы.
Афіцыйнае завяршэнне будаўніцтва газаправода запланавана на пачатак 2024 года, пасля чаго будуць праведзены працэдуры тэхнічнай прыёмкі. Газіфікацыю газаправода плануецца правесці ў сярэдзіне лютага, што, паводле ацэнак экспертаў, зойме каля двух тыдняў.
Будаўніцтва парагазавай электрастанцыі ў Астралэнцы, якая належыць групе Orlen, завершана прыкладна на 54%. Новы газаправод, у тым ліку, будзе адказваць за сілкаванне новай буйной польскай электрастанцыі.
эж