Чырвонае мора – адзін з найважнейшых у свеце шляхоў транспарціроўкі нафты і паліва. Рашэнні суднаўладальнікаў былі прынятыя пасля серыі нападаў на караблі, спушчаных з часткі Емена, кантраляванай хусітамі – паўстанцкім рухам, які падтрымліваецца Іранам. Групоўка заявіла аб падтрымцы ХАМАС і пагражае атакаваць усе караблі, якія ідуць у Ізраіль.
Ніхто не хоча рызыкаваць жыццём маракоў і грузам, але новы маршрут прадугледжвае павелічэнне шляху на 3500 марскіх міль і працягласць транспарціроўкі на 7-10 дзён.
«Гэта прыводзіць да большага спажывання паліва і росту кошту лагістыкі. Што, у сваю чаргу, прывядзе да павелічэння коштаў на фрахт, але таксама і да павелічэння цэнаў на перавезены тавар, які будзе аплачваць канечны атрымальнік», – кажа дырэктар па прадуктах Seafreight – CEE Rohlig Suus Logistics Пшэмыслаў Комар.
Ён папярэджвае, што сітуацыя ў Чырвоным моры можа прывесці да эфекту снежнага кома.
«Караблі, якія неўзабаве мусілі прыбыць у еўрапейскія парты, цяпер павінны плыць вакол Афрыкі, што азначае, што мы можам чакаць затрымкі дастаўкі ў першыя некалькі тыдняў 2024 года, на мяжы студзеня і лютага. Гэта таксама прывядзе да больш позніх адпраўленняў экспертных грузаў, запланаваных у гэты перыяд, паколькі наяўнасць пустых кантэйнераў у партах будзе абмежавана», – тлумачыць Комар.
Урад ЗША стварыў кааліцыю з 10 краін, якія накіруюць караблі ў рэгіён, які знаходзіцца пад пагрозай. Не ўсе перавозчыкі пазбягаюць зоны рызыкі. Напрыклад, раніцай 19 снежня кантэйнеравоз кітайскай кампаніі NewNew Shipping накіроўваўся на поўдзень у зону рызыкі.
Перабоі ў марскім транспарце – гэта сур'ёзная праблема для наземнага транспарту. «Апошнім часам усё больш кліентаў звяртаюцца да нас з кантэйнерамі, таму што тэрміны дастаўкі падоўжыліся. Мы працуем з экспедытарамі, якія ўжо адчуваюць зацікаўленасць, а колькасць запытаў наконт перавозкі грузаў па Новым Шаўковым шляху відавочна павялічылася», – расказвае Барташ Мішкевіч з Symlog.
Rzeczpospolita/вх