Беларуская Служба

Балгарыя правярае дзейнасць расійскага «Лукойла» на сваёй тэрыторыі

03.01.2024 16:36
Праверка тычыцца 50 будаўнічых складоў і самога завода. 
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock/Michael Dechev

У першы дзень новага года балгарскія мытнікі пачалі праверку кампаніі «Лукойл Нафтахім». Як паведамляе польскі партал energetyka24.com, праверка тычыцца 50 будаўнічых складоў і самога завода. Гэта завязана з санкцыямі, уведзенымі супраць Расіі. Згодна з прынятым у снежні законам, «Лукойлу» забаронена экспартаваць прадукцыю з расійскай нафты.

Пачынаючы з сакавіка 2024 года, Балгарыя спыніць імпарт расійскай нафты, Еўракамісія дазволіла набываць гэты прадукт да 5 снежня. Аднак улады ў Сафіі вырашылі ўвесці гэтае абмежаванне раней.

Energetyka24.com паведамляе, што «Лукойл» разглядае магчымасць продажу завода, у якім яму належыць больш за палову акцый. Кампанія абвінавачвае Балгарыю ў ціску і выкарыстанні нярынкавых метадаў кантролю за дзейнасцю кампаніі.

Санкцыі супраць Расіі – гэта адказ на расійскае ўварванне ва Украіну. Зараз працягваюцца ўзмоцненыя атакі Расіі на ўкраінскую інфраструктуру.

эж