Беларуская Служба

Далейшае субсідзіраванне крэдытаў жыллёвае пытанне не вырашыць

08.01.2024 17:06
Кватэра на старт не толькі не палепшыць жыллёвай сітуацыі палякаў, але яшчэ больш падвысіць цэны, папярэджваюць эксперты. Яны раслі б хутчэй, калі б не гэтая праграма, – адказваюць ініцыятары праграмы.
Rok 2023 upłynął pod znakiem ożywienia na rynku kredytów mieszkaniowych.
Rok 2023 upłynął pod znakiem ożywienia na rynku kredytów mieszkaniowych.Shutterstock/ Studio Romantic

Скончыліся грошы на субсідыі па праграме «Бяспечны крэдыт 2%» (БК2). Міністр развіцця і тэхналогій Кшыштаф Гетман анансаваў новую праграму, якая заменіць цяперашнюю. У міністэрстве адзначаюць, што гэта папярэдняя прапанова для абмеркавання з партнёрамі па кааліцыі і экспертамі, меркаванне якіх яму цікава.

– Мы запланавалі ў дзяржбюджэце на 2024 год 500 мільёнаў злотых на новую праграму. Плануем запусціць яе з сярэдзіны года, – паведаміў Кшыштаф Гетман, кіраўнік Міністэрства энергетыкі і тэхналогій і віцэ-прэзідэнт PSL.

– Гэта вельмі выгадная прапанова, асабліва для сем’яў з дзецьмі, і палягчае набыццё кватэры, – запэўніў віцэ-міністр Яцэк Томчак (ён з’яўляецца сябрам клуба PSL).

Прапанову міністэрства некаторыя эксперты ўспрынялі даволі холадна. Галоўнае перасцярога ў тым, што гэта яшчэ адно рашэнне, галоўная задача якога – стымуляванне попыту, а не прапановы.

– Першае ўражанне, што стваральнікі гэтай праграмы паўтарылі ўсе памылкі БК2. Даходны крытэрый асабліва не мяняецца, бо прынятыя парогавыя значэнні паказваюць, што толькі 5 працэнтаў грамадства мае больш высокія даходы. Можна чакаць, што на рынак нерухомасці прыйдуць дзясяткі тысяч людзей, якія хочуць набыць кватэру. Мы ўжо ведаем, чым гэта скончылася з БК2, – кажа доктар Адам Чарняк, галоўны эканаміст і дырэктар па даследаваннях Polityka Insight, выкладчык Варшаўскай школы эканомікі

Праграма «Mieszkanie na start» павінна замяніць уведзены ўрадам ПіС «Бяспечны 2% крэдыт». Працэнтная стаўка па крэдыту на жыллё ў новай праграме будзе вагацца ад 0% да 1,5%, а ліміт крэдыту – ад 200 тысяч злотых да больш чым 600 тысяч у залежнасці ад памеру хатняй гаспадаркі.

Dziennik Gazeta Prawna/вх