Арганізатары пратэстаў перад аўтамабільнымі памежнымі пераходамі ў Дарагуску, Грэбенным і Корчаве, якія працягваліся ад 6 лістапада 2023 года, 16 студзеня 2024 года падпісалі з міністрам інфраструктуры Дарыюшам Клімчакам пагадненне, паводле якога яны прыпыняюць пратэсты да 1 сакавіка 2024 года.
«Афармленне і пропуск грузавых транспартных сродкаў праз мяжу ў абодвух напрамках ажыццяўляецца ў звычайным рэжыме», – адзначаюць у Памежнай службе Польшчы.
Адзін з арганізатараў пратэстаў у Дарахуску Марэк Акліньскі тлумачыць, што згода за спыненне пратэстаў мае пэўныя ўмовы. Перавозчыкі будуць уважліва назіраць, ці ўкраінскі бок выконвае свае абавязкі. «Маем 24 гадзіны завяршэнне пратэсту. З магчымасцю вяртання да яго, калі ўкраінскі бок не выканае абавязкі, прапісаныя па пунктам. У такім разе вернемся да блакады. Сярод іншага Украіна абавязался ліквідаваць Е-чаргу на двух памежных пераходах. Задэкларавана, што маем два памежныя пераходы толькі для машын, зарэгістраваных у Еўрасаюзе», – гаворыць Марэк Акліньскі.
У адпаведнасці з пагадненнем паміж пратэстоўцамі і Міністэрствам інфраструктуры мусяць быць створаныя ўмовы для працягу дзейнасці, накіраванай на вырашэнне праблем польскай транспартнай галіны і аднаўленне балансу на міжнародным рынку аўтамабільных перавозак паміж Польшчай і Украінай.
Пагадненне змяшчае сем пунктаў, сярод якіх, у прыватнасці, праца, накіраваная на змяненне нацыянальнага заканадаўства, прапановы па зменах да пагаднення паміж ЕС і Украінай, кантроль за выкананнем дамоўленасцяў паміж польскім і ўкраінскім бокам у частцы паляпшэння памежнага афармлення транспартных сродкаў, якія вяртаюцца з Украіны без грузу, узмацнення сістэмы кантролю польскіх службаў у выяўленні несанкцыянаванага транспарту, таксама правядзення аналізаў у кансультацыях з грамадскасцю адносна магчымасці фінансавай падтрымкі.
Пагадненне таксама накіравана на ўнясенне зменаў у заканадаўчыя акты, накіраваных на выкараненне супрацьпраўнай практыкі (запуск сістэмы SENT, удакладненне абавязкаў экспедытараў, адпраўшчыкаў і атрымальнікаў у сферы даручэння аўтамабільных перавозак староннім арганізацыям і ўзмацненне сістэмы санкцый у гэтай сувязі).
Міністр інфраструктуры Дарыюш Клімчак сказаў, што пагадненне змяшчае некалькі важных пунктаў:
«Пункт першы тычыцца кантролю за выкананнем дамоўленасцяў польскага і ўкраінскага бакоў па пяці важных пытаннях, такіх як поўнае выключэнне ў рамках пілотнага праекту сістэмы электроннай чаргі на аўтамабільным памежным пераходзе Мальгавіцы – Ніжанковіцы». Таксама тычыцца дэкларацыі ўкраінскага боку, што тычыцца тэрміну знаходжання грузавых аўтамабіляў, якія зарэгістраваныя па-за тэрыторыяй Украіны».
– Я ўдзячны арганізатарам пратэстаў за разуменне таго, наколькі важная належная і бесперабойная праца аўтамабільных памежных пераходаў для належнага забеспячэння бесперабойнага ланцужка паставак, а таксама грамадскай бяспекі і дарожнага руху. Спадзяюся, што да 1 сакавіка 2024 года ўдасца рэалізаваць тыя дзеянні, якія пазначаны ў падпісаным намі пагадненні. Мая мэта – дамагчыся раўнавагі на рынку міжнародных аўтамабільных грузаперавозак паміж Польшчай і Украінай і належнай абароны інтарэсаў нашых аўтаперавозчыкаў, – сказаў міністр інфраструктуры Дарыюш Клімчак.
З 13 снежня 2023 года Міністэрства інфраструктуры пад новым кіраўніцтвам вядзе працу па вырашэнні праблем польскіх перавозчыкаў.
«Я шчыра спадзяюся, што гэта канчаткова спыніць блакаду», – напісала ў каментары Польскаму радыё еўракамісар Адына Валеан. Яна падкрэсліла, што блакада мела сур'ёзныя наступствы для Украіны, Польшчы, Еўрасаюза і кіроўцаў, якія з імі сутыкнуліся. Яна таксама заявіла аб далейшым супрацоўніцтве з краінамі-членамі і Украінай для павелічэння прапускной здольнасці на памежных пунктах. Пагадненне з польскім урадам, якое спыніла блакаванне транспартнікаў, складаецца з сямі пунктаў. У Еўракамісіі кажуць, што патрэбны час, каб прааналізаваць усе ўмовы гэтага пагаднення і ацаніць іх на адпаведнасць нормам ЕС.
Польскія перавозчыкі патрабавалі ад Еўрасаюза аднавіць сістэму, згодна з якой украінскім кампаніям патрэбныя дазволы на працу ў ЕС і тое ж самае для еўрапейскіх грузаперавозчыкаў, якія ўязджаюць ва Украіну. Раней у аўторак міністр інфраструктуры Польшчы заявіў, што грузаперавозчыкі, якія блакавалі пераходы ва Украіне з лістапада, прыпыняць пратэст да 1 сакавіка пасля падпісання пагаднення з урадам.
Украіна заяўляе, што блакада памежных пераходаў з Польшчай нанесла сурʼёзныя эканамічныя страты і перашкодзіла яе ваенным мэтам. Транспамежныя перавозкі павялічыліся з-за вайны і таго, што асноўныя маршруты экспарту і імпарту праз Чорнае мора былі заблакаваныя.
PAP/IAR/вх