Forsal.pl піша, што Упраўленне сацыяльнага страхавання (ZUS) апублікавала апошнія звесткі пра замежнікаў, якія працуюць у Польшчы. Першае месца па тэмпах росту колькасці замежнікаў занялі зусім не ўкраінцы, як магло б здавацца на першы позірк, паколькі рух з Украіны ў Польшчу вельмі інтэнсіўны з-за вайны.
Колькасць іншаземцаў, зарэгістраваных у Польшчы, на канец 2023 года склала 1 127 744 чалавекі – гэта рост на 6,1%. Вялікім сюрпрызам, безумоўна, можа быць тое, што летась больш за ўсё пабольшыла не ўкраінцаў. Іх колькасць павялічылася на 13,4 тысячы, што дало ім другое месца. Першае месца занялі беларусы – іх лічба павялічылася на 21,3 тысячы. Гэта азначае рост амаль на 20%. У канцы 2023 года, паводле звестак ZUS, у Польшчы іх працавала 129,4 тысячы.
Сярод прыезджых таксама шмат азіятаў. Трэцяе месца на п'едэстале дасталася Індыі. Ёсць у спісе Калумбія, Непал, Філіпіны, Узбекістан, Турцыя.
А грамадзян якіх краін найбольш выпала з базы ZUS? Здавалася б, першае месца павінна дастацца расіянам. У 2023 годзе іх колькасць зменшылася на 1017, што вывела іх на другое месца па адтоку. Аднак найбольш было грузін. Іх колькасць у ZUS зменшылася на 1166. Істотна скарацілася таксама лічба працуючых у Польшчы славакаў (-195) і балгараў (-109).
нг