Беларуская Служба

ЕС заняўся нерухомасцю. Палякі адчуюць гэта ў сваіх кашальках

27.01.2024 08:07
Літаральна праз шэсць гадоў уступіць у сілу абавязак будаваць дамы, якія не забруджваюць навакольнае асяроддзе.
Здымак мае ілюстрацыйны характарjarmoluk/pixabay.com/CC0 Public Domain

Астатнія будынкі падлягаюць прымусовай мадэрнізацыі, чытаем на партале money.pl. Змены закрануць мільёны палякаў і выльюцца таксама ў законапраекты. Што гэта значыць для ўладальнікаў старой нерухомасці? Ці трапяць яны ў пастку рамонту? – задаецца пытаннем партал.

Канчатковае галасаванне Еўрапарламента па папраўцы да Дырэктывы па энергетычнай эфектыўнасці будынкаў (EPBD) запланавана на сакавік. На практыцы гэта азначае наватарскія змены для будаўніцтва ва ўсім ЕС. З 2030 года ўсе інвестары будуць абавязаны будаваць толькі будынкі з нулявымі выкідамі.

Нефармальнае пагадненне на гэты конт было прынята ў канцы 2023 года.

Змененая дырэктыва прадугледжвае скарачэнне выкідаў пры будаўніцтве мінімум на 60% менш чым праз шэсць гадоў. У сваю чаргу, поўная кліматычная нейтральнасць павінна быць дасягнутай да 2050 г. Гэта азначае, што ўсе новыя будынкі, пабудаваныя з 2030 г., павінны быць без выкідаў. Таксама да 2040 года плануецца цалкам адмовіцца ад катлоў, якія працуюць на выкапнёвым паліве.

ав