Беларуская Служба

Джо Байдэн блакуе будаўніцтва ЗПГ-тэрміналаў. Як гэта паўплывае на пастаўкі ў Польшчу?

29.01.2024 16:32
Джо Байдэн спрабуе пераканаць у сваёй кандыдатуры выбаршчыкаў, асабліва маладых і тых, хто цікавіцца праблемамі клімату.
Ілюстрацыя Фото: Shutterstock/Vytautas Kielaitis

«Прэзідэнт Джо Байдэн выразна заявіў, што змяненне клімату з'яўляецца пагрозай, і мы павінны дзейнічаць хутка, каб абараніць будучыя пакаленні», – такімі словамі пачынаецца паведамленне Белага дома з нагоды апошняга рашэння адміністрацыі ЗША, – чытаем на польскі партале energetyka24.com.

Міністэрства энергетыкі часова прыпыніць выдачу новых дазволаў на экспарт ЗПГ. Гэта паўплывае і на разгляд заявак па праектах, звязаных з будаўніцтвам новых тэрміналаў экспарту ЗПГ. Такіх інвестыцый плануецца 17, і невядома, якія будуць далейшыя рашэнні ў гэтым пытанні і колькі працягнецца хабарона. Financial Times мяркуе, што многае залежыць ад ходу прэзідэнцкай кампаніі, рашэнне звязана з будучымі выбарамі.

Джо Байдэн спрабуе пераканаць у сваёй кандыдатуры выбаршчыкаў, асабліва маладых і тых, хто цікавіцца праблемамі клімату. Гэта таксама паўтараецца ў заяве Белага дома, у якой гаворыцца, што «ў той час як рэспубліканцы ў Кангрэсе адмаўляюць змяненне клімату, адміністрацыя Байдэна будзе працягваць праводзіць амбіцыйную кліматычную палітыку». Вашынгтон абвяшчае, што хоча правесці аналіз уплыву экспарту ЗПГ на навакольнае асяроддзе.

Рашэнне Байдэна адбылося ў той час, калі Еўразвяз стаў залежным ад паставак амерыканскага ЗПГ (замест расійскага) і стаў асноўным атрымальнікам гэтага паліва. ЗША стануць найбуйнейшым экспарцёрам звадкаванага прыроднага газу ў 2023 годзе і, на думку экспертаў, могуць захоўваць званне лідара на працягу многіх гадоў.

Ці паўплываюць навіны з-за акіяну на Еўропу? Як запэўніваюць у Вашынгтоне – не. Амерыканцы маюць намер выконваць кантракты і працягваць гандляваць ЗПГ з існуючых або планаваных тэрміналаў (якія атрымалі дазволы). Гэта тычыцца ўсіх, у тым ліку і Польшчы – няма боязі, што існуючыя кантракты не будуць выкананыя.

Больш за тое, прадугледжаны магчымыя адхіленні ад рашэння Белага дома. Пры неабходнасці ў мэтах энергетычнай бяспекі саюзнікаў ЗША зробяць выключэнне і «разблакуюць» выдачу дазволаў.

эж