Беларуская Служба

«Юзэф Пілсудскі» і «Ігнацы Ян Падэрэўскі» далучацца да флоту газавозаў Orlen

01.02.2024 12:00
Судны, якія будуюць, стануць пятым і шостым з васьмі газавозаў, што ўвойдуць у склад флоту транспартных адзінак ЗПГ Orlen Group. 
Ілюстрацыя Фота: Terminal LNG/Twitter

Пачалася зборка карпусоў двух новых транспартных адзінак ЗПГ для Orlen Group. Караблі атрымаюць назвы «Юзэф Пілсудскі» і «Ігнацы Ян Падарэўскі» і будуць спушчаны на ваду ў 2025 годзе. Такім чынам, флот кампаніі павялічыцца да шасці адзінак ЗПГ-танкераў, узмацніўшы лагістычныя магчымасці групы Orlen у транспарціроўцы звадкаванага прыроднага газу, – пішуць на партале energetyka24.com.

«ЗПГ з’яўляецца адным са слупоў нацыянальнай сістэмы энергетычнай бяспекі. Наш уласны флот газавозаў умацоўвае нашыя пазіцыі на вельмі канкурэнтным сусветным рынку ЗПГ, гарантуючы нам незалежнасць у транспарціроўцы гэтай сыравіны», – заявіў старшыня праўлення канцэрну Orlen Даніэль Абайтэк.

Судны, якія будуюцца, стануць пятым і шостым з васьмі газавозаў, якія ў канчатковым рахунку ўвойдуць у склад флоту транспартных адзінак ЗПГ Orlen Group. Будаўніцтва абодвух танкераў адбываецца на карэйскай верфі Hyundai Samho Heavy Industries.

эж