Беларуская Служба

Антыбіётыкі ў мясе – у Польшчы іх прымяняюць усё больш

06.02.2024 15:08
У Польшчы выкарыстоўваюць больш антыбіётыкаў, чым у іншых еўрапейскіх сельскагаспадарчых дзяржавах. Краіна закупляе амаль столькі ж антыбіётыкаў, колькі Іспанія, дзе ўдвая больш жывёл.
Unia Europejska ogranicza stosowanie antybiotyków w rolnictwie.
Unia Europejska ogranicza stosowanie antybiotyków w rolnictwie.Pixabay

Польшча выкарыстоўвае ўсё больш антыбіётыкаў у жывёлагадоўлі, а астатнія краіны Еўрасаюза іх абмяжоўваюць – высветліла Rzeczpospolita. Тое, што Польшча ідзе супраць плыні еўрапейскіх тэндэнцыяў, – не нагода для гонару, а сведчанне заканадаўчай адсталасці, якая дазваляе амаль свабодны рынак у гандлі антыбіётыкамі.

Скарачэнне антыбіётыкаў у мясе ў Еўропе

Паводле справаздачы Еўрапейскага агенцтва па леках, на працягу дзесяцігоддзя краіны Заходняй Еўропы скарацілі прымяненне антыбіётыкаў для жывёл, якія выкарыстоўваюцца для вытворчасці ежы. Аб зніжэнні сведчаць найбольш важныя дадзеныя: агульны аб'ём продажаў антыбіётыкаў і іх расход на кілаграм вагі жывёлы. Выкарыстанне падае ўсюды, акрамя Польшчы.

У 2022 годзе ў Польшчы выкарыстанне антыбіётыкаў на кілаграм вагі цела (мг/CPU), гэта значыць найбольш дакладнае сведчанне прымянення лекаў, склала астранамічныя 196 мг і вырасла на 55% у параўнанні з узроўнем 2011 года. Тым часам у найбуйнейшага вытворцы мяса ў Еўропе, Іспаніі, выкарыстанне склала 127 мг і знізілася ажно на 65%. Нідэрланды пачалі з аналагічным узроўнем выкарыстання антыбіётыкаў, што і Польшча (113 мг), але знізілі яго на 67%, да 37 мг. Германія, буйны вытворца жывёл, скараціла ўжыванне лекаў на 64%. ад узроўню 211 да 70 мг. Дзесяць гадоў таму чэхі мелі лепшыя вынікі, чым Польшча, толькі 83 мг, але за гэты час скарацілі прымяненне амаль удвая, да 46 мг. Францыя, трэці вытворца жывёл у Еўропе, пачала з вынікам 114 мг, каб скараціць выкарыстанне антыбіётыкаў у жывёлагадоўлі на 65%, да 38 мг/PCU.

У 2022 годзе ў Польшчы было выкарыстана 838 тон антыбіётыкаў для сельскагаспадарчых жывёл, прызначаных для харчовай галіны, больш скарыстала толькі Іспанія з вынікам 1,02 тысячы тон. Але Іспанія выкарыстоўвае менш гэтых прэпаратаў, таму што на кілаграм мае вынік 127,4 мг/PCU, у той час як Польшча мае ажно 196 мг/PCU.

Практыка ў Польшчы цалкам супярэчаць мэтам стратэгіі «Ад фермы да відэльца», прынятай у ЕС у маі 2020 г. Адной з яе мэтаў зʼяўляецца скарачэнне на 50% агульнага абʼёму продажаў антыбіётыкаў у ЕС для сельскагаспадарчых жывёл і аквакультуры да 2030 г. у параўнанні з узроўнем спажывання 2018 г. Гэтая стратэгія прадугледжвала, што выкарыстанне антыбіётыкаў у жывёлагадоўлі павінна скараціцца ўдвая са 118,3 мг да 59,2 мг да 2030 г. Аднак змены паскорыліся, таму што толькі праз чатыры гады краіны-члены ЕС-27 дасягнулі больш чым паловы гэтага мэтавага зніжэння – узровень 84,8 мг/PCU. Гэта не адносіцца да Польшчы, дзе на той момант быў узровень 196 мг/PCU.

Камфортная сітуацыя

– Дадзеныя вельмі трывожныя. Ва ўсёй Еўропе выкарыстанне антыбіётыкаў сістэматычна змяншаецца ў рамках дзейнасці Еўрапейскай камісіі, яна вызначыла мэты і задачы, якія краіны павінны выканаць, каб зменшыць выкарыстанне антыбіётыкаў у жывёлаў, – кажа Марэк Масталерэк, прэзідэнт Нацыянальнай Рады ветэрынарнай медыцыны. Дзесяць гадоў таму Палата давала Мінсельгасхарчу ўказанне аб абмежаванні выкарыстання антыбіётыкаў, але амаль нічога з гэтага не выконвалася. Ён дадаў, што ў Польшчы ёсць падазрэнні, што антыбіётыкі выкарыстоўваюцца, каб схаваць памылкі ў селекцыі.

У Польшчы ёсць справаздачы аб тым, колькі антыбіётыкаў прадае той ці іншы аптавік. Аднак гэта агульныя дадзеныя і не даюць адказу на асноўнае пытанне – чаму расце прымяненне антыбіётыкаў.

Варта дадаць, што прадукцыя з гаспадарак, дзе правільна прымяняюць антыбіётыкі, цалкам бяспечная. Ключавым тут зʼяўляецца перыяд адмены, гэта значыць перыяд, падчас якога антыбіётык метабалізуецца ў арганізме. Па заканчэнні гэтага часу мяса цалкам бяспечна для ўжывання. Аднак празмернае прымяненне антыбіётыкаў прыводзіць да размнажэння т.зв супербактэрыі, гэта значыць мікраарганізмаў, устойлівых да антыбіётыкаў. Паводле ацэнак Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, да 2050 года штогадовая колькасць смерцяў ад інфекцый, выкліканых лекава-ўстойлівымі мікраарганізмамі, павялічыцца з 700 000 да да 10 мільёнаў.

Rzeczpospolita/вх