Паводле неафіцыйных паведамленняў, урад Дональда Туска мае намер сур'ёзна ўмяшацца ў прынцыпы індэксацыі пенсіяў палякаў. Акрамя таго, што выплаты павінны быць будуць абноўленыя два разы ў год, памяняецца і методыка разліку сакавіцкай індэксацыі. Гэта будзе сапраўдная рэвалюцыя, паведамляе Gazeta Wyborcza, журналістам якой удалося пазнаёміцца планамі ўладаў, датычнымі зменаў, якія закрануць 10 мільёнаў пенсіянераў у Польшчы.
Паводле іх, другая індэксацыя пенсіяў будзе ажыццяўляцца ў верасні кожнага года пры ўмове, што інфляцыя ў першым паўгоддзі згаданага года перавысіць 5 працэнтаў. Усё гэта для таго, каб пенсіянерам не прыходзілася чакаць год, пакуль іх выплаты адкарэктуюць з улікам росту коштаў.
«Другая, вераснёвая індэксацыя, будзе праводзіцца па тых жа прынцыпах, што і першая, у сакавіку. Такім чынам, пенсіі будуць павялічвацца на інфляцыю і на 20 працэнтаў ад росту рэальнай заработнай платы», – паведамляе газета.
Пенсіі будуць вылічацца зыходзячы з інфляцыі і росту заробкаў не за ўвесь мінулы год, а толькі за другое паўгоддзе згаданага года.
Газета не ўдакладняе, ці планаваныя змены закрануць індэксацыю, якая павінна адбыцца ў сакавіку 2024 годa, паколькі на гэта засталося вельмі мала часу.
аз