Беларуская Служба

Фінансавая грамата: жарт з TikTokа запусціў новы трэнд сярод моладзі

09.02.2024 18:04
Развіццё FinTok можа дапамагчы кампенсаваць недахоп фінансавых ведаў у маладых.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneKanchana_koyjai/Shutterstock

Партал Forsal.pl піша, як жарт з TikTokа стаў новай тэндэнцыяй сярод маладых людзей з пакалення Z. Комік, пісьменнік Лукас Батл жартам абвясціў пра канец панавання «ціхай раскошы», выступаючы за адкрытыя размовы «услых пра бюджэт». І такім чынам запусціў новы фінансавы трэнд сярод моладзі.

Відэа Батла ў TikTok, у якім аўтар раіць адмовіцца ад сустрэчы з сябрам, паведамляючы яму, што «я не хачу марнаваць грошы на бензін, каб прыехаць да цябе і слухаць, як ты расказваеш пра сваю былую тры гадзіны» прагледзелі ўжо больш за 1,5 мільёна разоў. Папулярнасць відэа, верагодна, спрыяла папулярызацыі ідэі аб тым, як кіраваць асабістымі фінансамі.

У анлайн-свеце, дзе напаказ выстаўляюцца раскоша і багацце, а не беднасць, згадка пра абмежаваны бюджэт дае дазвол на тое, каб перастаць саромецца сваіх фінансаў. Батл сказаў CNN, што размова пра бюджэт - гэта новы спосаб зрабіць згадкі пра грошы менш няёмкімі, асабліва для тых, хто не хоча або не можа дазволіць сабе дадатковыя выдаткі. «Мець фінансавую незалежнасць і быць упэўненым і празрыстым у сваім фінансавым становішчы можа быць таксама забаўна, як расцягваць яго і спрабаваць купіць усе гэтыя дарагія рэчы», — адзначыў Батл.

Маладыя дарослыя з'яўляюцца найбольш актыўнымі карыстальнікамі сацыяльных сетак. Калі пачалася пандэмія, яны альбо выходзілі на рынак працы, альбо толькі развівалі сваю прафесійную кар'еру. Больш цяжкі пачатак фінансавай незалежнасці прывёў да таго, што маладыя людзі маюць менш асабістага багацця, чым папярэднія пакаленні. У выніку яны больш пакутуюць ад высокай інфляцыі, росту кошту жылля, і многім з іх цяжка вярнуць студэнцкія пазыкі. Адсюль расце папулярнасць FinTok, супольнасці карыстальнікаў, якія дзеляцца фінансавымі парадамі. Развіццё FinTok можа дапамагчы кампенсаваць недахоп фінансавых ведаў у маладых.

нг