Беларуская Служба

Продажы энергетыкаў у Польшчы ўпалі пасля змены правілаў

13.02.2024 10:41
Рынак энергетычных напояў, які раней рос, пайшоў на спад. Гэта звязана з абмежаваннем продажу «энергетыкаў» толькі дарослым.
Od 1 stycznia zaczyna obowiązywać zakaż  sprzedaży napojów energetycznych osobom poniżej 18. roku życia
Od 1 stycznia zaczyna obowiązywać zakaż sprzedaży napojów energetycznych osobom poniżej 18. roku życiaShutterstock

З новага года энергетычныя напоі, гэта значыць тыя, у якіх доля кафеіну перавышае 150 мг/л або таурыну, пастаўленыя на роўныя пазіцыі з іншымі стымулятарамі – цыгарэтамі і алкагольнымі напоямі. Гэта азначае, што яны даступныя толькі людзям старэйшым за 18 гадоў. Гэтыя віды напояў нельга прадаваць у навучальных установах і ў аўтаматах.

Наступствы новага рэгулявання бачныя па дадзеных за студзень. Колькасны продаж знізіўся на 14% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года – сведчаць дадзеныя даследчай кампаніі CMR. Улічваючы, што гадавы аб'ём продажаў ацэньваецца ў 200–300 мільёнаў літраў, гэта азначае зніжэнне на некалькі мільёнаў літраў. Эксперты заўважаюць, што да змены правілаў гэты сегмент гандлю толькі рос.

Падзенне продажаў

Найбольшае падзенне зафіксавана сярод араматызаваных энергетычных напояў. Палякі з пачатку года набылі іх на 17% менш, чым год таму; продаж звычайных энергетыкаў упаў на 12 працэнтаў.

Што тычыцца вытворцаў, то, па дадзеных CMR, Food Care (вытворца энергетыкаў Black) страціў больш за ўсё ў абʼёме, зафіксаваўшы падзенне попыту на 23%. Астатнія вядучыя гульцы, гэта значыць Red Bull, Coca Cola (Monster) і Maspex (Tiger), мелі продажы ад 11 да 15 працэнтаў меншыя, чым у аналагічным перыядзе 2023-га года. Па словах вытворцаў, гэта не часовая тэндэнцыя.

Дадзеныя Нацыянальнага інстытуту грамадскага здароўя сведчаць, што дагэтуль кожны трэці падлетак у Польшчы піў энергетычныя напоі. Разам з тым медыкі кажуць пра шкоднасць гэтага прадукту: стымуляцыя ад «энергічнага напою» вельмі кароткая, ён шкодзіць стрававальнай і сардэчна-сасудзістай сістэмам.

Dziennik Gazeta Prawnа/вх