Беларуская Служба

Польскі ўрад акцэнтуе ўвагу на развіцці зялёнай энергетыкі

13.02.2024 13:13
З гэтай мэтай улады паскараюцца з падтрымкай праэкалагічных праектаў, cкіраваных на грамадзян.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock, lovelyday12

З гэтай мэтай улады паскараюцца з падтрымкай праэкалагічных праектаў, cкіраваных на грамадзян. Размова аб такіх праектах як «Чыстае паветра» або «Мая электрычнасць», якія прадугледжваюць субсідыі з крыніц ЕС і дзяржбюджэту на замену вугальных печаў, ізаляцыю будынкаў або фотаэлектрыку.

Кіраўнік Міністэрства клімату і навакольнага асяроддзя Паўліна Хэнніг-Клёска (Paula Henning-Kloska) паведаміла аб пашырэнні датацыі для насельніцтва па будаўніцтве сістэмы адначасова вытворцы і спажыўца электраэнергіі, якія фінансуюцца Нацыянальным фондам аховы навакольнага асяроддзя. Міністр анансавала наступнае, шостае выданне праграмы «Мая электрычнасць», у рамках якой можна атрымаць фінансаванне для фотаэлектрычных мікраўстановак.

«Мы запускаем чарговы транш субсідый на ўстаноўку хатніх фотаэлектрычных установак. Мы таксама хочам прапагандаваць малыя хатнія ветракі, якія таксама могуць мець вельмі добрую эфектыўнасць. Мы таксама збіраемся падтрымліваць хатнія назапашвальнікі энергіі, таму што для нас гэта шанец разгрузіць электрасеткі», – сказала Паўліна Хенніг-Клёска.

Польшча таксама рыхтуецца будаваць першую атамную электрастанцыю. Урад заяўляе, што першы блок АЭС будзе запушчаны ў 2033 годзе.

яс