Беларуская Служба

У студзені Варшаўскі міжнародны аэрапорт імя Шапэна абслужыў больш за 1 млн 380 тыс. пасажыраў

16.02.2024 06:02
У 2023 годзе Варшаўскі міжнародны аэрапорт імя Фрыдэрыка Шапэна прыняў рэкордную колькасць пасажыраў – больш за 18 млн 499 тыс. чалавек.
Міжнародны варшаўскі аэрапорт імя Шапэнаshutterstock.com/Novikov Aleksey

У першы месяц бягучага года Варшаўскі міжнародны аэрапорт імя Шапэна абслужыў 1 млн 380 тыс. 831 пасажыра. 873 тыс. пасажыраў падарожнічалі па краінах Шэнгенскай зоны, 507 тыс. – па-за Шэнгенам. Найбольш папулярнымі напрамкамі падарожжаў у студзені былі Лондан, Парыж, Амстэрдам, Дубай і Франкфурт-на-Майне, паведамляе партал Rynek Lotniczy.

У 2023 годзе Варшаўскі міжнародны аэрапорт імя Фрыдэрыка Шапэна прыняў рэкордную колькасць пасажыраў – 18 млн 499 тыс. 527 чалавек.

У пяцёрку найбуйнейшых авіякампаній, якія працуюць праз аэрапорт імя Шапэна, па аб'ёме пасажырскіх перавозак уваходзяць LOT, Wizz Air, Enter Air, Lufthansa i Smartwings.

Нядаўна паведамлялася, што, згодна з інфармацыяй, апублікаванай брытанскай кампаніяй OAG, Міжнародны варшаўскі аэрапорт імя Шапэна ў кастрычніку мінулага года стаў самым пунктуальным у Еўропе. Сярод аэрапортаў свету варшаўскі заняў 6-е месца ў рэйтынгу пунктуальнасці.

вс