Беларуская Служба

Паляванне ЗША на расійскі транспартны флот-прывід працягваецца, і ёсць першыя поспехі

15.02.2024 13:19
Каля паловы танкераў, якія трапілі пад санкцыі ЗША, не змаглі загрузіць расейскую нафту, паведамляе Bloomberg.
Ілюстрацыя Фота: Moab Republic/ Shutterstock

У кастрычніку 2023 года Дзярждэпартамент ЗША ўвёў санкцыі ў дачыненні да прыкладна 50 танкераў у адпаведнасці з абмежаваннямі другога ўзроўню за абыход максімальнай цаны, устаноўленай G7, Еўрапейскім саюзам і Аўстраліяй на расійскую нафту. Bloomberg выявіў, што палова з іх пустыя. Апошнім аб'ектам санкцый ЗША зʼяўляецца танкер NS Leader, які быў вымушаны павярнуць назад з узбярэжжа Партугаліі, – піша польскі партал biznesalert.pl.

Міжнароднае энергетычнае агенцтва (International Energy Agency)нагадвае, што санкцыі такога кшталту не толькі блакуюць некаторыя танкеры, але і павялічваюць кошт фрахту, абмяжоўваючы даходы Крамля з-за неабходнасці прапаноўваць усё большыя зніжкі.

Больш канкрэтныя заходнія санкцыі патрабуюць ад суднаўладальнікаў прадставіць падрабязныя дакументы аб паходжанні нафты на борце. Санкцыі таксама блакуюць здабычу расійскай нафты Sokol ля ўзбярэжжа Індыі, і спрэчкі аб кошце становяцца ўсё больш прыкметнымі.

эж