«Фермеры ў роспачы, і я разумею, чаму яны выйшлі на дарогі. Аграрыі маюць права пратэставаць, яны знаходзяцца ў вельмі цяжкім становішчы, таму што выдаткі на сельскагаспадарчую вытворчасць каласальна выраслі, а рэнтабельнасць сельгасвытворчасці рэзка знізілася», – дадаў ён.
Міністра спыталі пра заяву прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, які сказаў, што сітуацыя на польска-ўкраінскай мяжы «гэта не збожжа, а хутчэй палітыка».
«Гэта ненармальная сітуацыя, таму што фермеры павінны мець магчымасць нармальна працаваць, а не перакрываць дарогі і стаяць на памежных пераходах, але другая частка заявы прэзідэнта... Я разумею эмоцыі прэзідэнта краіны, якая знаходзіцца ў стане вайны і пад велізарным ціскам жорсткага нападу з боку Расіі, але гэта не мае нічога агульнага з палітыкай. Фермеры знаходзяцца ў драматычнай сітуацыі, і гэта не палітыка, калі рэнтабельнасць іх працы рэзка знізілася», – сказаў міністр.
Ён сказаў , што да цяперашніх пратэстаў можна ставіцца так, нібы фермеры прадставілі вынікі праверкі «мінулага ўрада і камісара Вайцяхоўскага».
«Еўрапейская камісія павінна знайсці каля 4 мільярдаў еўра, каб прыбраць прыкладна 20 мільёнаў тон лішкаў пшаніцы, кукурузы і рапсу ва ўсім ЕС, якія ляжаць на складах, аплаціць гэта, аплаціць транспарт і экспартаваць у галодную Афрыку. Толькі так мы можам выратаваць сітуацыю», – сказаў Кшыштаф Гетман.
Ён прызнаў, што калі Еўракамісія не знойдзе гэтых сродкаў, увядзенне эмбарга на ўкраінскую прадукцыю «можа спатрэбіцца». «Я і ўсё маё палітычнае асяроддзе гэта ўлічваем», – сказаў чыноўнік.
Міністр прызнаў, што такі крок можа ўдарыць і па Польшчы, таму што «гандаль паміж Польшчай і Украінай выгадны для Польшчы», але падкрэсліў, што «мы павінны прыняць нейкія меры, каб выратаваць фермераў».
Цяжкасці з дарожным рухам могуць узнікнуць у аўторак у многіх месцах краіны – фермеры абвясцілі пра працяг агульнанацыянальнай акцыі пратэсту.
PAP/forsal.pl/вх